Расія — адзіная каланіяльная імперыя, якая ўсю сваю гісторыю гэта старанна хавала. Бо кожны захоп новых тэрыторый — «вызваленне», «аб’яднанне», «самі хацелі…». Практыкі тыя ж, што і ў іншых імперый: выкачванне рэсурсаў, замена эліт, выкарыстанне тэрыторыі і людзей у сваіх войнах. Ці скончылася ўсё гэта пасля 1991 года? Разбіраемся ў новым выпуску гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам супольнай гісторыі Беларусі і Украіны.

Посткаланіялізм — гэта тое, з чым маюць справу Беларусь, Украіна, Казахстан, краіны Балтыі і Каўказу. Усіх нас НЕДАімперыя надалей бачыць у сваёй арбіце. Але як гэта выглядае на практыцы? Што такое каланіялізм, посткаланіялізм і дэкаланізацыя? У чым асаблівасць расійскага каланіялізму, і ці існуюць каланіяльныя стэрэатыпы?

Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.

Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», ім кубачак кавы. Гэта дапаможа стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.