«Інтэлектуальны марафон» 2024 – Конкурс творчых работ для абітурыентаў ЕГУ

У гонар 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Васіля Быкава, ЕГУ аб’яўляе конкурс творчых прац на тэму: «Жыццё – вось адзіная рэальная каштоўнасць для ўсяго існага і для чалавека» .
Удзельнікі конкурсу змогуць раскрыць свой творчы патэнцыял, развіць крэатыўныя здольнасці, адчуць сябе студэнтамі ўніверсітэта. Акрамя таго, пераможцы і прызёры конкурсу (1-е, 2-е і 3-е месца) атрымаюць дадатковыя балы пры ўдзеле ў конкурсе партфоліё.

Для таго, каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна даслаць сваю працу па адрасе contest@ehu.lt да 20 красавіка ўключна.
У лісце трэба пазначыць ПІБ, бягучае месца вучобы, краіну пражывання, а таксама праграму ЕГУ, на якую плануе паступаць удзельнік конкурсу. У працы неабходна пазначыць выбраны напрамак (падтэму) у рамках асноўнай тэмы (абітурыентам усіх праграм, за выключэннем праграмы «Візуальны дызайн»). Падтэма можа быць сфармулявана ўдзельнікам конкурсу, альбо выбрана з прапанаваных ніжэй.

У залежнасці ад выбранай праграмы навучання ўдзельнікам конкурсу прапануецца прадставіць наступныя творчыя работы:

Абітурыентам праграмы «Візуальны дызайн» – серыю з 2-3 калажаў на зададзеную тэму «Жыццё – вось адзіная рэальная каштоўнасць для ўсяго існага і для чалавека» . Работы могуць быць азагалоўлены па жаданні. Тэхніка стварэння прац, матэрыялы, скарыстаныя ў працы – на выбар удзельніка. Дазволена таксама выкарыстанне любых прыёмаў «digital painting», за выключэннем выкарыстання генератыўных ІІ-сэрвісаў. Дапушчальныя фарматы дасыланых малюнкаў: jpg, png, pdf;
Абітурыентам праграмы «Еўрапейская спадчына» – эсэ па адным з напрамкаў у рамках зададзенай тэмы «Жыццё – вось адзіная рэальная каштоўнасць для ўсяго існага і для чалавека» на рускай або беларускай мове аб’ёмам да 3 старонак у Word (прыкладная колькасць знакаў з прабеламі – 7700) . Магчымыя напрамкі: творчасць і культурная спадчына, захаванне і перадача культурнай спадчыны, месцы памяці і лады жыцця;
Абітурыентам праграмы «Гісторыя» – эсэ па адным з напрамкаў у рамках зададзенай тэмы «Жыццё – вось адзіная рэальная каштоўнасць для ўсяго існага і для чалавека» на рускай або беларускай мове аб’ёмам да 3 старонак у Word (прыкладная колькасць знакаў з прабеламі – 7700). Магчымыя напрамкі: жыццё ў гістарычным кантэксце, гістарычная памяць і забыццё, асабісты вопыт і гістарычная перспектыва, нязручная праўда і адказнасць за мінулае;
Абітурыентам праграмы «Медыя і камунікацыя» – крэатыўны пост у сацыяльных сетках, або журналісцкага эсэ аб’ёмам да 3 старонак у Word (прыкладная колькасць знакаў з прабеламі – 7700), або відэа-ролік працягласцю да 1,5 хвілін па адным з напрамкаў у рамках зададзенай тэмы «Жыццё – вось адзіная рэальная каштоўнасць для ўсяго існага і для чалавека» на рускай або беларускай мове. Магчымыя напрамкі: этыка і адказнасць медыя, гуманізм і расчалавечванне ў СМІ, супрацьдзеянне маніпуляцыям і развіццё медыяпісьменнасці.
Абітурыентам праграмы «Права» – эсэ па адным з напрамкаў у рамках зададзенай тэмы «Жыццё – вось адзіная рэальная каштоўнасць для ўсяго існага і для чалавека» на рускай або беларускай мове аб’ёмам да 3 старонак у Word (прыкладная колькасць знакаў з прабеламі – 7700). Магчымыя напрамкі: права на жыццё і правы чалавека, этыка і прававая абарона жыцця, барацьба за зацвярджэнне і абарону агульначалавечых каштоўнасцей;
Абітурыентам праграмы «Сусветная палітыка і эканоміка» – эсэ па адным з напрамкаў у рамках зададзенай тэмы «Жыццё – вось адзіная рэальная каштоўнасць для ўсяго існага і для чалавека» на рускай або беларускай мове аб’ёмам да 3 старонак у Word (прыкладная колькасць знакаў з прабеламі – 7700). Магчымыя напрамкі: мараль і палітыка, аспекты глабальнай няроўнасці, інавацыі і жыццё, гуманітарныя наступствы войн і канфліктаў;
Абітурыентам праграмы «Тэатральнае мастацтва і акцёрская ігра» прапануецца стварыць відэаэсэ, відэаперформанс або монаэцюд, у якім яны выкажуць свае думкі і пачуцці на па адным з напрамкаў у рамках зададзенай тэмы «Жыццё – вось адзіная рэальная каштоўнасць для ўсяго існага і для чалавека» таксама працягласцю да 3 хвілін на рускай ці беларускай мовах. Магчымыя напрамкі: парадокс жыцця, бессэнсоўнасць і значнасць жыцця, натхненне са штодзённасці, імгненні страт і адкрыццяў. Праца павінна быць загружана на YouTube, а спасылка на ролік – прадстаўлена да ацэнкі разам з апісаннем;
Абітурыентам праграмы «Бізнес-эканоміка» – эсэ па адным з напрамкаў у рамках зададзенай тэмы «Жыццё – вось адзіная рэальная каштоўнасць для ўсяго існага і для чалавека» на рускай або беларускай мове аб’ёмам да 3 старонак у Word (прыкладная колькасць знакаў з прабеламі – 7700 ). Магчымыя напрамкі: этычныя прынцыпы бізнес-рашэнняў, жыццё як галоўны капітал, лічбавыя інавацыі: шанец для развіцця або пагроза жыццю.
Атрыманыя работы ўдзельнікаў конкурсу будуць разглядацца спецыяльнай Камісіяй, у якую ўвойдуць вядучыя выкладчыкі праграм і эксперты ЕГУ.

Пры ацэнцы работ Камісія будзе надаваць асаблівую ўвагу:

адпаведнасці працы тэме конкурсу і аднаму з названых напрамкаў;
арыгінальнасці творчай задумы;
якасці кампазіцыйнага і/або графічнага выканання;
глыбіні зместу;
творчаму падыходу і пісьменнасці выкладу.
Пераможцы конкурсу будуць аб’яўлены 20 красавіка.

5 парад удзельнікам конкурсу творчых работ ЕГУ:

Абярыце падтэму (кірунак), якая вам блізкая і цікавая. Гэта дапаможа вам напісаць больш шчырую і глыбокую працу.
Старанна прадумайце структуру / кампазіцыю працы. Ваша праца павінна быць добра арганізавана і лёгка чытацца.
Выявіце свой творчы патэнцыял і арыгінальнасць. Не бойцеся эксперыментаваць з фарматам і стылем.
Надасце ўвагу пісьменнасці і чысціні выканання. Нядбайнасць выканання і памылкі могуць негатыўна паўплываць на ўражанне ад вашай працы.
Не зацягвайце з выкананнем задання. Ацэніце сваю працу перад адпраўкай і ўзмацніце яе, калі запатрабуецца.
Не звяртайцеся да дапамогі генератыўных ІІ-сэрвісаў і запазычанняў. На конкурс прымаюцца толькі аўтарскія працы, зробленыя канкурсантамі.
Поспехаў!

«Інтэлектуальны марафон» 2024 – Конкурс творчых работ для абітурыентаў ЕГУ чытаць далей

Васіль Быкаў і яго таямніца

Чаму менавіта Васіль Быкаў стаў першым беларускім пісьменнікам, які праславіўся за межамі Беларусі? За што сябе дакараў? Чаму, нягледзячы на вялікую славу, быў сабой незадаволены?

Васіль Быкаў і яго таямніца чытаць далей

Выставу да юбілею Быкава згарнулі праз 10 дзён пасля адкрыцця

Экспазіцыю да 100-годдзя народнага пісьменніка планавалі паказваць у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры да 5 мая, але перадумалі. Яна пратрымалася толькі 10 дзён. Згарнулі яе 5 лютага. Пра гэта стала вядома …

Выставу да юбілею Быкава згарнулі праз 10 дзён пасля адкрыцця чытаць далей

У Музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстава, прысвечаная Васілю Быкаву

Да 100-годдзя Васіля Быкава ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстава «Васіль Быкаў. Жыццё праз абрысы і лініі». На выставе дэманструюцца фотаздымкі, кнігі, рукапісы, лісты, дакументы, асабістыя рэчы, прадметы адзення …

У Музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстава, прысвечаная Васілю Быкаву чытаць далей

Рада БНР заклікае шырока адзначыць 100-гадовы юбілей Васіля Быкава

19 чэрвеня 2024 года спаўняецца 100 гадоў з дня народзінаў Васіля Быкава. З гэтай нагоды Рада Беларускай Народнай Рэспублікі звярнулася да беларусаў з заклікам шырока адзначыць гэтую дату «ды прадэманстраваць нашую еднасьць у абароне нацыянальных каштоўнасьцяў». «Быкаў …

Рада БНР заклікае шырока адзначыць 100-гадовы юбілей Васіля Быкава чытаць далей

Васіль Быкаў: як застацца сумленным беларускім чалавекам і пісьменнікам

19 чэрвеня з нагоды 99-й гадавіны з дня нараджэння Васіля Быкава выйшаў чарговы выпуск на канале CHADANOVIČ, прысвечаны, бадай, самаму вядомаму ў свеце і самаму перакладанаму на розныя мовы беларускаму пісьменніку і яго мастацкай аўтабіяграфіі «Доўгая дарога дадому». У новым …

Васіль Быкаў: як застацца сумленным беларускім чалавекам і пісьменнікам чытаць далей

Годная сястра свайго вялікага брата

На адкрыццё Музея-сядзібы Васіля Быкава ў Бычках, прымеркаванае да 80-годдзя народнага пісьменніка, мы адчайна спазняліся. Мы – гэта Рыгор Барадулін з жонкай Валянцінай Міхайлаўнай, літаратуразнаўца Сяргей Шапран і аўтар гэтых радкоў. Прычына спазнення папахвала містыкай.

Годная сястра свайго вялікага брата чытаць далей