Куратарская экскурсія па выставе “Мілая мая Марылька!” ў Мінску

Выстава “Мілая мая Марылька!” прымеркавана да 155-годдзя з дня нараджэння Марыі Багдановіч, маці класіка беларускай літаратуры, і дазваляе бліжэй пазнаёміцца з яе жыццём.

У экспазіцыі можна ўбачыць арыгінальныя прадметы з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, якія належалі Марыльцы, – яе фотаздымкі, рукапісы, лісты да мужа, родных, сяброў. Лісты можна не толькі пачытаць, але і паслухаць – іх агучылі акцёры Народнага студэнцкага тэатра “Жывое слова”.

Прэзентуюцца копіі важных дакументаў і фотаздымкаў з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, якія распавядаюць пра асабістае жыццё і навучанне Марыі Багдановіч.

Але многа цудоўных гісторый пра Марыю застаецца “па-за кадрам” экспазіцыі… І прачытаць пра іх пакуль што немагчыма. Але іх можна будзе пачуць пад час куратарскай экскурсіі, якую правядзе Ірына Мышкавец.

Завітвайце!

Час: 10 і 17 красавіка, 18:00.

Кошт: 5 руб.

Тэлефон для даведак: +375 (17) 355 22 95.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

belitmuseum.by