
Медыяменеджар і пісьменнік Аляксей Дзікавіцкі запрашае вас на прэзентацыі прыгодніцкага раману “Вяртанне Эльзы”.
„Усё пачалося з кахання, якое не магло стаць узаемным, а скончылася таямніцай, што перажыла амаль стагоддзе. Адама Шаламіцкага, беларуса, які жыве ў Варшаве, нечакана ўцягвае ў загадкавую гісторыю яго былая аднакласніца і першае каханне Эльза. У цэнтры гэтай гісторыі — страчаны куфар з сямейнымі каштоўнасцямі і палескі заклён, здольны спыніць старэнне таго, хто зможа выканаць яго ўмову. Пошукі праўды прымушаюць героя па-новаму паглядзець на ўласнае жыццё, каханне, родны горад і тое, што чалавек пакідае пасля сябе.
«Вяртанне Эльзы» — раман пра каханне, памяць і спакусу вечнай маладосці, у якім мінулае нечакана працягвае ўплываць на жыццё тых, хто жыве сёння”.
У часе вечарыны, арганізаванай пры дапамозе Прадстаўніцтва і пры ўдзеле фундацыі Kamunikat, якая выдала раман, аўтар распавядзе пра сапраўдныя цуды, якія дапамаглі яго напісаць, падпіша свежыя, толькі з друкарні асобнікі, пачытае ўрыўкі з найноўшай і іншых сваіх кніжак.
Увага! Кожны, хто набудзе “Вяртанне Эльзы”, атрымае ў падарунак адну з папярэдніх кніг Дзікавіцкага – “Світумузыка” альбо “Палешук 2.0”.
Варшава – 25.09, 18.00, Bracka, 25
Люблін – 26.09, 18.00, Lubelskie Targi Książki
Брусэль – 28.09, 18.00, Wetenschapstraat 23
