
24 кастрычніка Ванда Марцінш душ Рэйш запрашае ў Вільні на прэзентацыю-знаёмства з літоўскім паэтам Вітаўтасам Мачэрнісам — будзе прадстаўленая двухмоўная кніга з перакладамі вершаў на беларускую мову.
У сустрэчы ўдзельнічаюць рэдактарка літоўскіх тэкстаў кнігі і кансультантка Алма Лапінскене, а таксама рэдактар перакладаў Сяргей Гаўрыленка.
Пачатак а 15-й гадзіне.
Адрас: Дом нацыянальных суполак (2 паверх), Раўгіклос 25, Вільня
