
Памятная вечарына па традыцыі адбудзецца 29 кастрычніка ў скверы ля “Музея акупацыі і барацьбы за свабоду”. Падчас імпрэзы ўдзельнікі будуць чытаць вершы, спяваць адпаведныя даце спевы, а таксама адбудзецца тэатральна-музычная пастаноўка пад назвай “Будзем песняй мінуўшчыну біць”.
Кажа адзін з арганізатараў “Ночы (не)расстраляных паэтаў” Зміцер Дашкевіч:
– Папрасілі мяне весці гэты рэй. І я далучыўся да гэтай працы. Усіх запрашаем. Кожны ўвечары 29 кастрычніка пабачыць, што атрымалася. Гэта такая самотная імпрэза, калі мы ўзгадваем нявінна забітых літаратараў, на творах якіх будавалася Беларусь, на працы якіх працавалі наступныя пакаленні, і мы ў тым ліку.

Як кажа Зміцер Дашкевіч, памятная вечарына “Ноч (не)расстраляных паэтаў” мае патрэбу ў фінансаванні і ён заклікае беларусаў ахвяраваць на яе правядзенне:
– На «Ноч паэтаў» адбываецца збор. Хто жадае, можа падтрымаць. Збор адбываецца на старонцы Асацыяцыі беларускіх бацькоў у Літве. Гэтая Асацыяцыя таксама далучылася да правядзення памятнай вечарыны.
Падтрымаць вечарыну памяці “Ноч (не)расстраляных паэтаў” у Вільні можна па спасылцы. Ці асабіста напісаць Змітру ў прыват: мэсэнджар ці ў тг @zm_dashkevich.

