У Варшаве ўручылі Залатых Лаўраў

Лаўрэатам намінацыі «Асоба года» стаў Алесь Бяляцкі — беларускі праваабаронца, заснавальнік праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, які быў засуджаны рэжымам Лукашэнкі да 10 гадоў турмы.

У Варшаве ўручылі Залатых Лаўраў чытаць далей

Былы амбасадар Стэфан Эрыксан падтрымаў Алеся Бяляцкага

Стэфан Эрыксан прыняў удзел у Першым Кангрэсе беларускай культуры ў эміграцыі ў Варшаве і яшчэ раз выказаў салідарнасць са зняволеным беларускім Нобелеўскім лаўрэатам, праваабаронцамі Вясны і ўсімі беларускімі палітвязнямі.

Былы амбасадар Стэфан Эрыксан падтрымаў Алеся Бяляцкага чытаць далей

Цімаці Снайдэр стане голасам Алеся Бяляцкага ў арт-інсталяцыі Андрэя Курэйчыка на Оslo Freedom Forum 2023

Праграма Праваабарончага фонду (HRF) «Мастацтва ў пратэсте» з гонарам прадстаўляе выставу «Галасы Новай Беларусі» вядомага беларускага драматурга і лектара Йельскага універсітэта Андрэя Курэйчыка ў перакладзе Джона Фрыдмана.

Цімаці Снайдэр стане голасам Алеся Бяляцкага ў арт-інсталяцыі Андрэя Курэйчыка на Оslo Freedom Forum 2023 чытаць далей

У Швецыі паставілі спектакль пра беларускую турму словамі Алеся Бяляцкага і Максіма Знака

Прэм’ера спектакля-чыткі «Бяляцкі, прасі літасці!» прайшла 20 красавіка ў Каралеўскім драматычным тэатры «Драматэн» у Стакгольме. У межах праекта «Драматэн.doc» чацвёра артыстаў прадставілі інсцэніроўку паводле твораў «Бяляцкі, пішыце прашэнне аб памілаванні» праваабронцы Алеся Бяляцкага» і «Зэкамерон» адваката Максіма Знака.

У Швецыі паставілі спектакль пра беларускую турму словамі Алеся Бяляцкага і Максіма Знака чытаць далей

Без зменаў. Адбылася апеляцыя па справе Алеся Бяляцкага і яго паплечнікаў

У Мінскім гарадскім судзе 21 красавіка адбыўся разгляд скаргаў і пракурорскага пратэсту на прысуд па справе Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча. Нагадаем, 3 сакавіка суд Ленінскага раёна Мінска прысудзіў нобелеўскаму лаўрэату, праваабаронцу Алесю Бяляцкаму 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, …

Без зменаў. Адбылася апеляцыя па справе Алеся Бяляцкага і яго паплечнікаў чытаць далей

«Бяляцкі, прасі літасці!»

У Каралеўскім драматычным тэатры ў Стакгольме  адбылася прэм’ера спектакля «Бяляцкі, прасі літасці!». Мастацкі кіраўнік пректа  – Дзмітрый Плакс, сцэнарыст, рэжысёр, перакладчык.

«Бяляцкі, прасі літасці!» чытаць далей

Пошта Украіны выпусціла канверты і маркі ў гонар беларускіх нобелеўскіх лаўрэатаў

Пошта Украіны выпусціла канверты і маркі ў гонар беларускіх нобелеўскіх лаўрэатаў — пісьменніцы Святланы Алексіевіч (якая была ўзнагароджана Нобелеўскай прэміяй у галіне літаратуры ў 2015 годзе) і праваабаронцы і літаратуразнаўцы Алеся Бяляцкага (яго ўганаравалі прэміяй міру ў мінулым 2022 годзе). …

Пошта Украіны выпусціла канверты і маркі ў гонар беларускіх нобелеўскіх лаўрэатаў чытаць далей

Наталля Пінчук: Важна гаварыць сёння не толькі пра Алеся – пра ўсіх, хто за кратамі ў Беларусі

У віленскім Беларускім музеі імя Івана Луцкевіча ўвечары 28 сакавіка адбылася прэзентацыя кнігі «Алесь». Імпрэза — адна з шэрагу падзей тыдняў Алеся Бяляцкага ў Варшаве і Вільні.

Наталля Пінчук: Важна гаварыць сёння не толькі пра Алеся – пра ўсіх, хто за кратамі ў Беларусі чытаць далей