Пошта Украіны выпусціла канверты і маркі ў гонар беларускіх нобелеўскіх лаўрэатаў — пісьменніцы Святланы Алексіевіч (якая была ўзнагароджана Нобелеўскай прэміяй у галіне літаратуры ў 2015 годзе) і праваабаронцы і літаратуразнаўцы Алеся Бяляцкага (яго ўганаравалі прэміяй міру ў мінулым 2022 годзе).
Выпушчаны блок марак і канверты, на якіх беларускія нобелеўскія лаўрэаты разам і паасобку, паведамляе «Р*д*ё Р*ц*я».