14.11.-27.12.: Марго Ляўчук вяртаецца на сцэну

Адна з найбольш яскравых і шматгранных беларускіх артыстак Маргарыта Ляўчук анансуе маштабную канцэртную праграму. У лістападзе і снежні яе графік аб’ядноўвае адразу некалькі зусім розных жанравых праектаў — ад акадэмічнай класікі і джазу да сатырычнага шоу.

Марго Ляўчук. Фота з асабістага архіва артыстыкі

У бліжэйшыя месяцы глядачы ў розных краінах Еўропы змогуць пачуць спявачку ў розных амплуа:

● Класіка Новага Свету — «New World Classics» (з піяністам Кірылам Кедуком)

14 лістапада — Лімасол (Кіпр)

Камерная праграма для 70 слухачоў, прысвечаная музыцы XX стагоддзя з Паўночнай і Лацінскай Амерыкі. У рэпертуары — творы Джорджа Гершвіна, Леанарда Бернстайна, Астара П’яцолы, Эйтора Віла-Лобаса і Альберта Хінастэры.

● Джазавыя прачытанні класікі — «Jazzing the Classics» (з Паўлам Аракелянам і гуртом Outsiders)

20 лістапада — Вільнюс

Акадэмічныя арыі і вядомыя мелодыі Грыга, Шуберта, Сен-Санса і Гершвіна ў арыгінальных джазавых аранжыроўках.

● Сатырычнае шоу — Тур «Красная Зелень» (з Андрэем Павуком)

27 лістапада — Вільнюс | 29 лістапада — Беласток | 4 снежня — Варшава | 5 снежня — Кракаў | 6 снежня — Уроцлаў

Гумарыстычна-сатырычны праект з песнямі пра актуальныя рэаліі, чыноўнікаў і жывым інтэрактывам з залай.

● Каляднае турнэ — «HOLY NIGHT» (з мужчынскім хорам UNIA)

25 снежня — Каўнас і Вільнюс | 26 снежня — Варшава | 27 снежня — Рыга

Супольная праграма ў храмах Еўропы, дзе спалучаюцца магутнасць мужчынскага хору і сапрана. У праграме — раннехрысціянскія калядныя творы, спевы рэнесанса і барока, беларускія, украінскія, польскія, літоўскія і ірландскія калядкі, а таксама сучасныя вядомыя і любімыя калядныя песні.

Квіткі на канцэрты бярыце па спасылцы

budzma.org