За «апраўданне генацыду беларускага народа» будуць завочна судзіць Кацярыну Ваданосаву

Кацярына Ваданосава. Фота з сацсетак

У дачыненні да паэткі, спявачкі і блогеркі Кацярыны Ваданосавай распачалі спецыяльную вытворчасць. Ёй інкрымінуюць ч. 3 арт. 130‑1 КК (рэабілітацыя нацызму) і ч. 1 арт. 130‑2 КК (апраўданне генацыду беларускага народа), піша «Вясна».

Ваданосаву запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў Першамайскі РУУС Мінска.

Раней Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу супраць жанчыны за нібыта «рэабілітацыю нацызму» на YouTube.

Паводле версіі Следчага камітэта, Кацярына «ў змове з экстрэмісцкімі фармаваннямі» сістэматычна публікуе на YouTube матэрыялы, нібыта накіраваныя на «рэабілітацыю нацызму».

nashaniva.com