10.10.: VII фестываль беларускага фальклору «Беларусь старажытная» ў Вільні

У суботу 10 кастрычніка ў Вільні адбудзецца VII фестываль беларускага фальклору «Беларусь Старажытная» — свята беларускай народнай культуры, музыкі і традыцый.

На адной сцэне сустрэнуцца фальклорныя калектывы і выканаўцы з Літвы, Латвіі і Польшчы. У праграме — беларускія народныя песні, традыцыйныя строі, музыка і жывая атмасфера нашай культурнай спадчыны

Сярод удзельнікаў:

BARANA, SVITANAK, PACERKI, OIRA, LAUKIS, TURGELIANKA, JIEZNELĖ, ABRA, ASOČNIKI, ŽEMERVA, VASILOCZKI, а таксама Palina Kuranovič і Aryna Zarankina.

Акрамя канцэртнай праграмы, гасцей чакае кірмаш, дзе можна будзе пазнаёміцца з працамі майстроў і знайсці нешта асаблівае на памяць 🧶✨

Прыходзьце ўсёй сям’ёй — паслухаць беларускія песні, пабачыць традыцыйныя строі і правесці восеньскі дзень разам з беларускай культурай. ❤️

Захоўваем, перадаём і працягваем нашы традыцыі разам! 🌾

🗓 Субота10 кастрычніка
🕑 14:00
📍 Цэнтр культуры Новай Вільні (Gerovės g. 1)