16 лістапада 2026 года споўніўся 101 год з дня нараджэння беларускага пісьменніка Кастуся Акулы. З гэтай нагоды Згуртаванне Беларусаў Канады прапануе паглядзець унікальнае архіўнае відэаінтэрв’ю, запісанае беларускай пісьменніцай Вольгай Іпатавай у пачатку 2000-х гадоў.
У інтэрв’ю — успаміны Кастуся Акулы пра завяршэнне Другой сусветнай вайны, эміграцыю ў Канаду, жыццё беларусаў на чужыне і стварэнне Згуртавання беларусаў Канады (ЗБК).
Гэта не толькі асабістыя ўспаміны, але і важная частка гісторыі беларускай эміграцыі, нашай супольнасці і захавання нацыянальнай ідэнтычнасці.
Праз такія ўспаміны і архіўныя сведчанні мы зноў звяртаемся да сваіх каранёў, захоўваем памяць пра мінулае і працягваем традыцыю беларускай прысутнасці ў Канадзе. Бо гісторыя ЗБК — гэта найперш гісторыя людзей, іх спадчыны і сувязі паміж пакаленнямі.
