25.10.: «Дзяды» — канцэрт-рэквіем Сяргей Чарняк ў Вільні

Запрашаем вас на асаблівы музычна-паэтычны вечар, дзе слова беларускіх паэтаў сустрэнецца з гукамі акустычнай гітары.

Гэты канцэрт — даніна памяці продкаў, роздум пра наша мінулае і дыялог з вечнымі тэмамі: памяццю, любоўю, стратай і надзеяй. Праз музыку і паэзію мы звернемся да таго, што яднае пакаленні і дапамагае нам адчуваць свае карані.

🎸 Сяргей Чарняк — акустычная гітара
📅 25 кастрычніка
🕕 Пачатак а 18:00
📍 Карчма 1863, Вільня, Bokšto g. 2 🤍

Уваход — данат

Прыходзьце, каб разам паслухаць, адчуць і ўспомніць. Пакуль мы памятаем — сувязь з продкамі жыве.