Стэфан Эрыксан прыняў удзел у Першым Кангрэсе беларускай культуры ў эміграцыі ў Варшаве і яшчэ раз выказаў салідарнасць са зняволеным беларускім Нобелеўскім лаўрэатам, праваабаронцамі Вясны і ўсімі беларускімі палітвязнямі.
Стээфан Эрыксан — шведскі дыпламат, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь (з 23.9.2008 — жнівень 2012). Афіцыйная прапаганда абвінаваціла Эрыксана ў падрыхтоўцы «арабскай вясны» ў Беларусі, а МЗС Беларусі заявіў, што ягоная дзейнасць была накіраваная на «разбурэнне» двухбаковых стасункаў. Пасля гэтага афіцыйны Менск прыняў рашэнне не працягваць яму акрэдытацыю.
Стэфан ведае беларускую мову, пераклаў на шведскую творы Васіля Быкава і Уладзіміра Арлова. Распавядаў, што «тыя гады, якія прайшлі ў мяне ў Беларусі, былі для мяне вельмі добрымі, найлепшымі, можна казаць, у маім жыцці».
racyja.com паводле t.me/viasna96