«Інтэлектуальны марафон» 2024 – Конкурс творчых работ для абітурыентаў ЕГУ

У гонар 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Васіля Быкава, ЕГУ аб’яўляе конкурс творчых прац на тэму: «Жыццё – вось адзіная рэальная каштоўнасць для ўсяго існага і для чалавека» .
Удзельнікі конкурсу змогуць раскрыць свой творчы патэнцыял, развіць крэатыўныя здольнасці, адчуць сябе студэнтамі ўніверсітэта. Акрамя таго, пераможцы і прызёры конкурсу (1-е, 2-е і 3-е месца) атрымаюць дадатковыя балы пры ўдзеле ў конкурсе партфоліё.

Для таго, каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна даслаць сваю працу па адрасе contest@ehu.lt да 20 красавіка ўключна.
У лісце трэба пазначыць ПІБ, бягучае месца вучобы, краіну пражывання, а таксама праграму ЕГУ, на якую плануе паступаць удзельнік конкурсу. У працы неабходна пазначыць выбраны напрамак (падтэму) у рамках асноўнай тэмы (абітурыентам усіх праграм, за выключэннем праграмы «Візуальны дызайн»). Падтэма можа быць сфармулявана ўдзельнікам конкурсу, альбо выбрана з прапанаваных ніжэй.

У залежнасці ад выбранай праграмы навучання ўдзельнікам конкурсу прапануецца прадставіць наступныя творчыя работы:

Абітурыентам праграмы «Візуальны дызайн» – серыю з 2-3 калажаў на зададзеную тэму «Жыццё – вось адзіная рэальная каштоўнасць для ўсяго існага і для чалавека» . Работы могуць быць азагалоўлены па жаданні. Тэхніка стварэння прац, матэрыялы, скарыстаныя ў працы – на выбар удзельніка. Дазволена таксама выкарыстанне любых прыёмаў «digital painting», за выключэннем выкарыстання генератыўных ІІ-сэрвісаў. Дапушчальныя фарматы дасыланых малюнкаў: jpg, png, pdf;
Абітурыентам праграмы «Еўрапейская спадчына» – эсэ па адным з напрамкаў у рамках зададзенай тэмы «Жыццё – вось адзіная рэальная каштоўнасць для ўсяго існага і для чалавека» на рускай або беларускай мове аб’ёмам да 3 старонак у Word (прыкладная колькасць знакаў з прабеламі – 7700) . Магчымыя напрамкі: творчасць і культурная спадчына, захаванне і перадача культурнай спадчыны, месцы памяці і лады жыцця;
Абітурыентам праграмы «Гісторыя» – эсэ па адным з напрамкаў у рамках зададзенай тэмы «Жыццё – вось адзіная рэальная каштоўнасць для ўсяго існага і для чалавека» на рускай або беларускай мове аб’ёмам да 3 старонак у Word (прыкладная колькасць знакаў з прабеламі – 7700). Магчымыя напрамкі: жыццё ў гістарычным кантэксце, гістарычная памяць і забыццё, асабісты вопыт і гістарычная перспектыва, нязручная праўда і адказнасць за мінулае;
Абітурыентам праграмы «Медыя і камунікацыя» – крэатыўны пост у сацыяльных сетках, або журналісцкага эсэ аб’ёмам да 3 старонак у Word (прыкладная колькасць знакаў з прабеламі – 7700), або відэа-ролік працягласцю да 1,5 хвілін па адным з напрамкаў у рамках зададзенай тэмы «Жыццё – вось адзіная рэальная каштоўнасць для ўсяго існага і для чалавека» на рускай або беларускай мове. Магчымыя напрамкі: этыка і адказнасць медыя, гуманізм і расчалавечванне ў СМІ, супрацьдзеянне маніпуляцыям і развіццё медыяпісьменнасці.
Абітурыентам праграмы «Права» – эсэ па адным з напрамкаў у рамках зададзенай тэмы «Жыццё – вось адзіная рэальная каштоўнасць для ўсяго існага і для чалавека» на рускай або беларускай мове аб’ёмам да 3 старонак у Word (прыкладная колькасць знакаў з прабеламі – 7700). Магчымыя напрамкі: права на жыццё і правы чалавека, этыка і прававая абарона жыцця, барацьба за зацвярджэнне і абарону агульначалавечых каштоўнасцей;
Абітурыентам праграмы «Сусветная палітыка і эканоміка» – эсэ па адным з напрамкаў у рамках зададзенай тэмы «Жыццё – вось адзіная рэальная каштоўнасць для ўсяго існага і для чалавека» на рускай або беларускай мове аб’ёмам да 3 старонак у Word (прыкладная колькасць знакаў з прабеламі – 7700). Магчымыя напрамкі: мараль і палітыка, аспекты глабальнай няроўнасці, інавацыі і жыццё, гуманітарныя наступствы войн і канфліктаў;
Абітурыентам праграмы «Тэатральнае мастацтва і акцёрская ігра» прапануецца стварыць відэаэсэ, відэаперформанс або монаэцюд, у якім яны выкажуць свае думкі і пачуцці на па адным з напрамкаў у рамках зададзенай тэмы «Жыццё – вось адзіная рэальная каштоўнасць для ўсяго існага і для чалавека» таксама працягласцю да 3 хвілін на рускай ці беларускай мовах. Магчымыя напрамкі: парадокс жыцця, бессэнсоўнасць і значнасць жыцця, натхненне са штодзённасці, імгненні страт і адкрыццяў. Праца павінна быць загружана на YouTube, а спасылка на ролік – прадстаўлена да ацэнкі разам з апісаннем;
Абітурыентам праграмы «Бізнес-эканоміка» – эсэ па адным з напрамкаў у рамках зададзенай тэмы «Жыццё – вось адзіная рэальная каштоўнасць для ўсяго існага і для чалавека» на рускай або беларускай мове аб’ёмам да 3 старонак у Word (прыкладная колькасць знакаў з прабеламі – 7700 ). Магчымыя напрамкі: этычныя прынцыпы бізнес-рашэнняў, жыццё як галоўны капітал, лічбавыя інавацыі: шанец для развіцця або пагроза жыццю.
Атрыманыя работы ўдзельнікаў конкурсу будуць разглядацца спецыяльнай Камісіяй, у якую ўвойдуць вядучыя выкладчыкі праграм і эксперты ЕГУ.

Пры ацэнцы работ Камісія будзе надаваць асаблівую ўвагу:

адпаведнасці працы тэме конкурсу і аднаму з названых напрамкаў;
арыгінальнасці творчай задумы;
якасці кампазіцыйнага і/або графічнага выканання;
глыбіні зместу;
творчаму падыходу і пісьменнасці выкладу.
Пераможцы конкурсу будуць аб’яўлены 20 красавіка.

5 парад удзельнікам конкурсу творчых работ ЕГУ:

Абярыце падтэму (кірунак), якая вам блізкая і цікавая. Гэта дапаможа вам напісаць больш шчырую і глыбокую працу.
Старанна прадумайце структуру / кампазіцыю працы. Ваша праца павінна быць добра арганізавана і лёгка чытацца.
Выявіце свой творчы патэнцыял і арыгінальнасць. Не бойцеся эксперыментаваць з фарматам і стылем.
Надасце ўвагу пісьменнасці і чысціні выканання. Нядбайнасць выканання і памылкі могуць негатыўна паўплываць на ўражанне ад вашай працы.
Не зацягвайце з выкананнем задання. Ацэніце сваю працу перад адпраўкай і ўзмацніце яе, калі запатрабуецца.
Не звяртайцеся да дапамогі генератыўных ІІ-сэрвісаў і запазычанняў. На конкурс прымаюцца толькі аўтарскія працы, зробленыя канкурсантамі.
Поспехаў!

«Інтэлектуальны марафон» 2024 – Конкурс творчых работ для абітурыентаў ЕГУ чытаць далей

Кніга Андрэя Мацука атрымала ўзнагароду XXXI конкурса «Przegląda Wschodniego» для выданняў выдадзеных за мяжой

Выдадзеная ў 2023 г. пры падтрымцы ЕГУ кніга беларускага гісторыка, супрацоўніка Цэнтра беларускіх і рэгіянальных даследаванняў Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў Андрэя Мацука «Павятовыя соймікі ў сацыяльна-палітычным жыцці Вялікага Княства …

Кніга Андрэя Мацука атрымала ўзнагароду XXXI конкурса «Przegląda Wschodniego» для выданняў выдадзеных за мяжой чытаць далей

Злачынец — бо не вучышся ілжы, злачынка — бо не вучышся ілгаць. ЕГУ хочуць прызнаць экстрэмісцкай арганізацыяй

Апошнія заявы прапагандыстаў гучаць дакладна не на карысць значнай часткі беларускай дыяспары ў Літве — студэнтаў і выкладчыкаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Іх, больш за 1600 чалавек, раскіданых у тым ліку …

Злачынец — бо не вучышся ілжы, злачынка — бо не вучышся ілгаць. ЕГУ хочуць прызнаць экстрэмісцкай арганізацыяй чытаць далей

Пад эгідай ЕГУ выйшаў новы том серыі «Русь, Літва, Арда ў помніках нумізматыкі і сфрагістыкі»

Пад эгідай ЕГУ выйшаў новы том серыі «Русь, Літва, Арда ў помніках нумізматыкі і сфрагістыкі», засяроджаны на гістарычным кантэксце Заходняй Русі ў перыяд Сярэднявечча.

Пад эгідай ЕГУ выйшаў новы том серыі «Русь, Літва, Арда ў помніках нумізматыкі і сфрагістыкі» чытаць далей

Аб’яўлена пераможца конкурсу на прадастаўленне стыпендыі ім. В.Лабко

Па выніках штогадовага конкурсу на прадастаўленне стыпендыі імя Валерыя Лабко, яе ўладальніцай стала Марта Ляўкевіч, студэнтка 4 курса бакалаўрскай праграмы «Візуальны дызайн».

Аб’яўлена пераможца конкурсу на прадастаўленне стыпендыі ім. В.Лабко чытаць далей

Віктар Марціновіч: Беларускае мастацтва ў выгнанні можа і не знайсці сабе „другі дом”

Цэнтр канстытуцыяналізму і правоў чалавека ЕГУ ў Вільні працягвае цыкл навуковых семінараў у рамках навуковых даследаванняў „Код прысутнасці: даследаванне Беларусі і беларусаў у еўрапейскай і глабальнай прасторы”.

Віктар Марціновіч: Беларускае мастацтва ў выгнанні можа і не знайсці сабе „другі дом” чытаць далей

“Адзін колер жыцця, другі колер смерці”. У Вільні прэзентавалі новы Зборнік вершаў расстраляных паэтаў

Дыскусія дя Міжнароднага дня супраць смяротнага пакаранне прайшла ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, што ў Вільні. На ёй прэзентавалі новы Зборнік выбраных вершаў расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях турмы НКУС у Мінску.

“Адзін колер жыцця, другі колер смерці”. У Вільні прэзентавалі новы Зборнік вершаў расстраляных паэтаў чытаць далей

Дэкаланізацыя ў фокусе: д-р Аляксей Кажарскі аб сваім бачанні будучыні Беларусі і Украіны

Яго разважанні абяцаюць праліць святло на асноўныя фактары, якія вызначаюць неабходнасць дэкаланізацыі ў рэгіёне, на выклікі і перашкоды, а таксама на лепшыя практыкі і стратэгіі для дасягнення гэтай трансфармацыі.

Дэкаланізацыя ў фокусе: д-р Аляксей Кажарскі аб сваім бачанні будучыні Беларусі і Украіны чытаць далей