Наколькі рэальнае прызнанне ЕГУ экстрэмісцкай арганізацыяй?

Фота: ehu.lt

Прапапагандыст Ігар Тур у эфіры тэлеканала АНТ анансаваў прызнанне Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта экстрэмісцкай арганізацыяй.

Рэальнасць пагрозы для ВНУ ў выгнанні пракаментаваў былы прафесар ЕГУ, эксперт у сферы адукацыі Павел Церашковіч:

-Мне здаецца, што ў дадзеным выпадку гэта папярэджанне зроблена проста дзеля таго, каб сарваць набор у ЕГУ. Звычайна ў студзені – лютым яны праводзяць дні адчыненых дзвярэй. І хутчэй за ўсё, гэта звязана менавіта з гэтым. ЗБеларусі з’язджае моладзь, гэта абсалютна зразумела. Вялікі паток зараз ідзе і ў Расею. Кароль быў абураны гэтым, наколькі я зразумеў. Але ў тым напрамку яны нічога зрабіць не могуць. Ну, значыць, вырашылі рабіць тут.

Вядома, што рэктар ЕГУ Кшыштаф Рыбіньскі адзначыў фінансавую стабільнасць ўніверсітэта і перспектывы далейшай працы, ды назваў словы прапагандыста Ігара Тура пра палітазаваную дзейнасць ВНУ «хлуснёй». ЕГУ быў заснаваны ў Менску у 1992 годзе, але з 2004 года працуе ў выгнанні ў Вільні.

racyja.com