Віктар Марціновіч: Беларускае мастацтва ў выгнанні можа і не знайсці сабе „другі дом”

Віктар Марціновіч

Цэнтр канстытуцыяналізму і правоў чалавека ЕГУ ў Вільні працягвае цыкл навуковых семінараў у рамках навуковых даследаванняў „Код прысутнасці: даследаванне Беларусі і беларусаў у еўрапейскай і глабальнай прасторы”. На чарговым навуковым семінары былі абмеркаваны сучасныя праблемы выгнання культуры з Беларусі.

Кажа доктар мастацтвазнаўства Дэпартаменту гуманітарных навук і мастацтва ЕГУ Віктар Марціновіч:

– Выгнанне – гэта зусім не тое ж самае, што эміграцыя. У эміграцыі ты збіраеш грошы, каб вярнуцца дадому. Эміграцыя бывае сімвалічная, палітычная. Але ніколі не бывае эканамічнага выгнання. Еўрапейская культура ў 20 стагоддзі рухалася людзьмі ў выгнанні. Ім было проста натуралізавацца – нансэнаўскі пашпарт, рэзідэнцыі, стыпендый, грантаў, як быццам накіравана сёння на тое, каб трымаць „Шагалаў” або „Рэмаркаў”, як мага далей. Еўропа закрылася ад нас і Еўропа не хоча нас больш бачыць. Еўропа больш не для выгнаннікаў. Мы становімся людзьмі не толькі без Радзімы, але і без новага дома.

Таксама падчас семінару былі абмеркаваны праблемы ўдзелу беларускіх мастакоў у міжнародных мерапрыемстваў пасля пачатку вайны ва Украіне, а таксама культурніцкія траўмы беларускай культуры і іх доўгатэрміновыя наступствы.

racyja.com