З 28 лістапада па 1 снежня ў Варшаве праходзіць Кірмаш гістарычнай кнігі. Беларускія кнігі, вядомыя аўтары і незалежныя выдавецтвы будуць мець асобны стэнд, які арганізаваў Цэнтр беларускай салідарнасці. Кірмаш праходзіць у самым сэрцы Варшавы – Каралеўскім замку (plac Zamkowy, 4). Час працы: 10:00–18:00.

Час творчых сустрэч і прэзентацый кніг (будзе дапаўняцца):

29.11 / 14:00 / Sala Forum
Прэзентацыя серыі “Польская класіка для беларускага чытача”: Чэслаў Мілаш, Збігнеў Гэрберт, Баляслаў Прус і Ян Бжэхва. Кнігі прадставяць аўтары перакладаў: Андрэй Хадановіч, Андрэй Скурко і Марына Казлоўская.

29.11 / 17:00 / Sala Forum
Прэзентацыя вершаў да оперы “Дзікае паляванне караля Стаха” аўтарства Андрэя Хадановіча з удзелам самога творцы. Вас чакае вечар, поўны фарбаў і незвычайных эмоцый, які надоўга застанецца ў памяці.

30.11 / 17:00 / Sala Forum
Прэзентацыя кніг вядомага гісторыка Уладзіміра Арлова: “Patria Aeterna” і “Сьвецяцца вокны ды нікога за імі”. Беларуская лацінка: традыцыі і сучаснасць.

01.12 / 14:00 / Sala Kinowa
“Прыгоды дзеда Віці на Валадарцы” – вершы і малюнкі для дзяцей і дарослых, створаныя ў беларускай турме. Аўтар – Алег Гудзіловіч.

01.12 / 14:00 / Sala Forum
“Орша 1514: суперніцтва Ягелонаў з Масквой у першай палове XVI стагоддзя” – Прафесар Міраслаў Нагельскі і доктар Аляксандр Грушка.

Уваход на Кірмаш толькі з боку вуліцы Grodzkiej (адваротная частка замка). Пасля таго як вы зойдзеце на Кірмаш, неабходна ісці ў левы бок да самага канца, дзе вас чакае беларускі стэнд №75.

bellit.info