Рэгістрацыя на канферэнцыю «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні

Канферэнцыя БАЖ у 2025 годзе, фота БАЖ

Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае калег на галіновую канферэнцыю ў Вільні, у межах якой мы пагаворым пра ўмовы і стандарты працы беларускіх медыя сёння, давер аўдыторыі, выклікі і поспехі недзяржаўных выданняў.

Асобная панэль канферэнцыі будзе прысвечана журналісцкім расследаванням — умовам, магчымасцям і эфекту для беларускага грамадства.

У межах канферэнцыі пройдзе цырымонія ўзнагароджання сёлетніх лаўрэатаў конкурсу «Вольнае слова».

Канферэнцыя пройдзе 18 верасня ў Вільні і будзе праводзіцца на беларускай мове.

Для ўдзелу ў канферэнцыі БАЖ запрашае калег і каляжанак ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА.

РЭГІСТРАЦЫЯ

Пацверджаныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць падрабязную інфармацыю ад арганізатараў на пазначаную электронную пошту.

Арганізатары конкурсу «Вольнае слова» ўжо звязаліся з аўтарамі, чые працы ўвайшлі ў шорт-ліст. Ім асобна рэгістравацца на дадзеную падзею не трэба.

Арганізатары не маюць магчымасці забяспечыць праезд і пражыванне ўдзельнікаў і ўдзельніц з іншых гарадоў, таму калегам варта разлічваць на ўласныя магчымасці.

baj.media