Польска-беларуска-ўкраінскі паэтычны конкурс і слэм.
Маеш штосьці важнае сказаць — па-беларуску, па-польску або па-ўкраінску? Прымі ўдзел у першым польска-беларуска-ўкраінскім паэтычным конкурсе пад патранатам Адама Міцкевіча — паэта трох народаў і чалавека памежжа.
Лепшыя вершы прагучаць на фінальным паэтычным слэме ў рамках XIV Фестывалю
Незалежнай Беларускай Культуры ва Уроцлаве (24 кастрычніка 2026). Конкурс адкрыты для моладзі і дарослых (15+) з усёй Польшчы — на аўтарскія вершы на беларускай, польскай або ўкраінскай мовах, натхнёныя любоўю да мовы і радзімы, памежжам, выгнаннем, свабодай і голасам.
Журы ў складзе: Андрэй Хадановіч, Уладзімір Няклаеў, Агнешка Маткоўска.
Узнагароды: грашовая прэмія + запрашэнне ў Школу маладога пісьменніка + публікацыя на літаратурным партале taubinpoetry.com.
📅 Заяўкі да: 31 жніўня 2026
📩 slam@zawolnosc.eu
Праект суфінансуецца з бюджэту Самакіравання Ніжнясілезскага ваяводства і Цэнтра Дыялогу імя Юліуша Мерашэўскага ў рамках IV Адкрытага Конкурсу.
👉 [Спампаваць рэгламент →] Konkurs_Mickiewicza_Rehlament_2026_BY_04.08.2026Pobierz
