Чаму ідэі Ежы Гедройця важныя для Беларусі і Падляшша

У межах праекту «Санаторый пад клепсідрай» адбылася анлайн-лекцыя паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча «Кантрабанда культуры: Ежы Гедройць і яго часопіс». На сустрэчы лектар падрабязна спыніўся на постаці культавага рэдактара, ягонай творчай стратэгіі і глыбокай сувязі з беларускім матэрыялам.

Як адзначыў Андрэй Хадановіч, Ежы Гедройць заўсёды з вялікай увагай і павагай ставіўся да Беларусі:   

– Гедройць знаходзіў час на беларускія сімпатыі. Часопіс «Культура» сцвярджаў, што, як незалежная Польшча немагчымая без вольнай Беларусі, так і без польскай падтрымкі нічога не выйдзе з беларускіх спробаў здабыць незалежнасць. Ён таксама пісаў пра важнасць творчасці Васіля Быкава і Янкі Брыля.

Акрамя таго, Андрэй Хадановіч падкрэсліў важнасць рэгіянальных літаратурных сувязяў і адзначыў, што сярод аўтараў парыжскай «Культуры» быў і выбітны падляшскі пісьменнік Сакрат Яновіч:

– Адзін са сталых карэспандэнтаў “Культуры” – культавы беларускі падляшскі беластоцкі пісьменнік Сакрат Яновіч, які піша пра новы пераклад і новае выданне “Пана Тадэвуша” па-беларуску Пятра Бітэля, гэтую сумную заканамернасць перастваральнікі Міцкевіча робяць гэта ў турмах.

Напрыканцы сустрэчы было адзначана, што імем выдатнага рэдактара названая галоўная незалежная літаратурная прэмія Беларусі. Сёлета Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця будзе ўручацца ўжо 15-ы раз. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца 7 лістапада 2026 года ў польскім Гданьску.

racyja.com