Вынікі сустрэчы ўдзельніц Акадэміі жаночага лідарства ў Чэхіі

Удзельніцы ІІІ Акадэміі жаночага палітычнага лідарства наведалі Міністэрства замежных спраў Чэшскай Рэспублікі, дзе сустрэліся з замежнапалітычнай дырэктаркай Секцыі бяспекі і пазаеўрапейскіх краін МЗС Чэхіі Веранікай Стромшыкавай.

Паводле прадстаўніцы Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі Крысціны Шыянок, чэшскаму боку было надта цікава пачуць бачанне і прапановы будучых лідарак, у першую чаргу па пытаннях вызвалення беларускіх палітвязняў:

– Што цікавіла чэшскі бок? Наша разуменне, чаму такая колькасць, як мы ставімся да самога працэсу вызвалення за кошт змякчэння і зняцця некаторых амерыканскіх санкцый. Дайшла гаворка і да нашага ўспрыняцця санкцыйнай палітыкі як амерыканскай, так і еўрапейскай, Еўразвязу.

Таксама Крысціна Шыянок прывяла канкрэтны прыклад працы чэшскіх дыпламатаў, распавяўшы пра тое, як МЗС Чэхіі спрабуе спрыяць вызваленню медыяэксперта і журналіста Ігара Ілляша — мужа зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай:

– Кацярына Андрэева, журналістка, чый муж, таксама журналіст, застаецца за кратамі. Уздымалі пытанне таго, як Чэхія магла б дапамагчы ў адвакатаванні яго вызвалення. Вераніка Страмшыкава, дырэктарка, сказала, што Чэхія ў той ж дзень у Жэневе называла тоесціч Ігара Ільяша, Эдуарда Бабарыкі і Сцяпана Латыпава.

Сустрэча ў МЗС Чэхіі стала адной з ключавых падзей праграмы Акадэміі, накіраванай на ўмацаванне міжнароднай адвакацыі і развіццё палітычнай кампетэнтнасці беларускіх дзеячак.

racyja.com,
фота з архіва Крысціны Шыянок