Група з 13 студэнтак украінскіх ВНУ з розных рэгіёнаў Украіны гэтымі днямі наведвае з інтэграцыйным візітам Падляшша. Адной з кропак насычанай праграмы візіту стала рэдакцыя «Радыё Рацыя», з мэтаю пазнаёміцца з працаю незалежных беларускіх медыя.
Гавораць арганізатары і ўдзельнікі сустрэчы.
Кажа старшыня Управы Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа:
– Прыезд маладых людзей з Украіны, калі столькі гадоў не мелася кантактаў з маладымі людзьмі, быў для мяне вялікім думаннем пра што з імі размаўляць, але трэба размаўляць шчыра – гэта ведаў напэўна. Іх яднае ўсё ж такі вера, што з’язджаць – ёсць варыянт, але жыць і быць ва Украіне – выклік, а можа нават і абавязак.
Ганна Ранка з Нікапалю, якая зараз жыве ў Дняпры:
– Горад Беласток вельмі прыемны, таму што ён мне нагадвае мой родны горад, ён такі маленькі, камфортны. Мне падабаецца яго гісторыя, людзі, якія тут жывуць, якія з намі працуюць, якія нам дапамагаюць.
Зміцер Косцін, каардынатар беластоцкага візіту ў межах праграмы Study Tours to Poland:
– Беларускае Радыё Рацыя – гэта адна з найважнейшых кропак, дзе ў Беластоку можна паказаць некалькі ўзроўняў таго, што мы хочам данесці. Гэта свабода інфармацыі і важнасць свабоды прэсы, свабоды пераплыву інфармацыі, вольнай інфармацыі.
Інтэграцыйна-адукацыйныя сустрэчы маладых людзей з Украіны ў Польшчы праходзяць у рамках 20-годдзя праграмы Study Tours to Poland (STP). Суарганізацыяй гэтых сустрэч выступае фонд «Тутака».
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле: