Еўразвяз аб’явіў конкурс акадэмічных стыпендый для беларускіх выкладчыкаў і даследчыкаў

Фота: volny-uni.eu

Еўразвяз у рамках праграмы «EU4Belarus — SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб’явіў конкурс на атрыманне акадэмічных стыпендыяў для беларускіх даследчыкаў, выкладчыкаў і дактарантаў, якія пацярпелі праз сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю, і цяпер жывуць у Беларусі або краінах ЕЗ ці ў адной з краін Усходняга партнёрства.

Стажыроўка або правядзенне даследавання можа праходзіць з 28 красавіка 2025 году да 31 жніўня 2026 году.  Заяўкі прымаюцца да 15 студзеня 2025 году.

racyja.com