Выдадзеная ў 2023 г. пры падтрымцы ЕГУ кніга беларускага гісторыка, супрацоўніка Цэнтра беларускіх і рэгіянальных даследаванняў Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў Андрэя Мацука «Павятовыя соймікі ў сацыяльна-палітычным жыцці Вялікага Княства Літоўскага (1697-1764 гг.)» атрымала ўзнагароду XXXI конкурса «Przegląda Wschodniego» («Усходняга агляду») для выданняў выдадзеных замяжой
«Przegląd Wschodni» – гэта прэстыжны навуковы часопіс па гісторыі і культуры Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, а таксама Расіі ад Сярэднявечча да сучаснасці, які выдае Цэнтр Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта. Галоўным рэдактарам выданьня з’яўляецца вядомы гісторык і палітолаг, прафэсар Ян Маліцкі.
З 1993 г. «Przegląd Wschodni» ўзнагароджвае гісторыкаў за найбольшыя дасягненні і найбольш грунтоўныя навуковыя працы з усяго свету па гісторыі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Камісія, што прызнае ўзнагароду, складаецца з вядомых польскіх навукоўцаў, такіх як: Ян Маліцкі, Дарота Янішэўская-Якубяк, Лукаш Каміньскі, Гелена Красоўская, Анджэй Рахуба і інш. У 2023 г. узнагарода была прызнана беларускаму гісторыку Андрэю Мацуку за кнігу, якая была падрыхтавана ў 2020 г., але пабачыла свет толькі дзякуючы падтрымцы ЕГУ.
У мінулыя гады сярод лаўрэатаў узнагароды былі вядомыя гісторыкі Генадзь Сагановіч, Давід Фрык, Наталля Якавенка, Яраслаў Грыцак, Арланда Файджэс, Маціяс Нэйндорф, Мікола Крыкун, Наталля Старчанка, Тэадор Уікс, Марэк Ян Хадакевіч, Сяргей Плохій, Цімаці Снайдэр і іншыя.
Кнігу можна знайсці ў бібліятэцы ЕГУ.