У Каралеўскім драматычным тэатры ў Стакгольме адбылася прэм’ера спектакля «Бяляцкі, прасі літасці!», піша «Народная Воля».
Шведскі праект Dramaten.Doc прэзентаваў інсцэніроўку паводле твораў Алеся Бяляцкага і Максіма Знака.
Нагадаем, што лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі 3 сакавіка быў асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі.
Адзін з кіраўнікоў каманды Віктара Бабарыкі адвакат Максім Знак атрымаў такі ж тэрмін зняволення яшчэ 6 верасня 2021 года.
Але іх абодвух аб’ядноўвае не толькі бларуская турма і пакаранне за палітычную дзейнасць. І Алесь, і Максім пісьменнікі, паэты. Іх творы і ляглі ў аснову пастаноўкі.
Мастацкі кіраўнік пректа – Дзмітрый Плакс, сцэнарыст, рэжысёр, перакладчык. Ён добра вядомы ў Мінску, бо ён тут нарадзіўся.
Наступны паказ спектакля запланаваны на 24 мая.