16.05: У Вільні пройдзе вечарына памяці беларускага патрыёта Міраслава Лазоўскага

Сябры і паплечнікі запрашаюць на вечарыну памяці беларускага грамадскага дзеяча, кнігавыдаўца, аднаго з заснавальнікаў «Белага Легіёну», камандзіра падраздзялення батальёна «Волат» Палка Каліноўскага Міраслава «Мыша» Лазоўскага, які 16.05.2023 гераічна загінуў, прыкрываючы адыход пабрацімаў у Бахмуце (Украіна).

Вечарына пройдзе:

16 траўня па адрасе: Aukų g. 2A, Vilnius (Музей акупацыі).

Пачатак: 17.30

У праграме:

  • успаміны пра Міраслава як дзеяча і асобу ад тых, хто яго ведаў;
  • расповед пра слаўныя бітвы ВКЛ ад гісторыка Віктара Якубава;
  • любімыя песні Міраслава ад барда Змітра Бартосіка;
  • выступ гурту сярэднявечнай музыкі Lity Taler.

budzma.org