Павел Мажэйка пра Мілінкевіча: «Ён выбіраў Беларусь, а не ўласнае самазахаванне»

Павел Мажэйка

Павел Мажэйка быў прэс-сакратаром Аляксандра Мілінкевіча падчас выбарчай кампаніі 2006 года.

РР: Успамінаем сёння Аляксандра Мілінкевіча — такая вось страта.

Павел Мажэйка: Так, вельмі сумны дзень для мяне. Гэта такая асабістая страта, таму што балюча страчваць сяброў, а я лічу, што Мілінкевіч быў для мяне сябрам. Мы ўсё ж такі вельмі шмат часу разам аб’ехалі па Беларусі: колькі тысяч кіламетраў, тысячы людзей, з якімі мы сустрэліся.

Неверагодна цікавы чалавек. І, з аднаго боку, я вось у такім стане, у якім, з аднаго боку, гэта, праўда, адчуванне вялізнай страты для мяне, а з другога боку, я страшэнна ўдзячны лёсу, што такі чалавек быў і ў маім жыцці, і Беларусь мела такога і палітыка, і грамадскага дзеяча, і дзяржаўнага чыноўніка, які сам быў еўрапейцам у самым лепшым сэнсе гэтага слова і бачыў Беларусь еўрапейскай.

І я вось згадваю 90-я гады, калі, сапраўды, вось тыя рэчы, якія мы сёння адчуваем, лічым нейкімі важнымі для нас, такія як свабода слова, свабода веравызнання, свабода выказвання, беларускасць школы. Ад Мілінкевіча, такія людзі, як ён, яны, як толькі з’явілася такая магчымасць, яны адразу гэтым заняліся — вось менавіта прышчапленнем беларусам якраз вось такіх каштоўнасцяў, без якіх, рэальна, наша існаванне і тут, і на зямлі нашай, і ў самой краіне, нерэальнае.

І за гэта такая, сапраўды, велізарная падзяка гэтым людзям, на прыкладзе якіх мы таксама і раслі, сталелі і станавіліся такімі самымі грамадзянамі Беларусі. Таму для мяне вось такі падвойны стан, у якім, кажу, ёсць месца і для такой скрухі, што страта чалавека, і ў той жа час ёсць велізарны гонар, што ў Беларусі ёсць такія людзі.

РР: А глядзі, якія ў мяне асацыяцыі – спадар Аляксандр Мілінкевіч ён і чыноўнік, а звычайна якія чыноўнікі? Той, да якога “не пад’едзеш на крывой казе”. Ён і навуковец, але якія звычайна ў нас навукоўцы? Вельмі-вельмі разумныя. Спадар Аляксандр не быў ні такім чыноўнікам, ні такім навукоўцам. а быў жывым чалавекам, з кім можна было дыскутаваць, размаўляць і г.д.

Павел Мажэйка: Так, менавіта гэта былі, я паўтаруся, што гэта такое пакаленне, такі склад людзей, беларусаў, як бы мы гэтага не хацелі, — гэта людзі, якія сталелі ў Савецкім Саюзе, у такім бетонным, таталітарным грамадстве, і захаваць сябе там, альбо, я не ведаю, прызнаць нейкія свае памылкі, так, і ў патрэбны час, калі гэта патрэбна беларускаму грамадству, Беларусі, з’явіўся шанец на аднаўленне незалежнасці, і гэтыя людзі так ці інакш, але сталі па правільным баку.

Праўда, гэта, як мы сёння бачым пасля 20-га года, варта дарагога, калі ў патрэбны момант людзі выбіраюць народ, выбіраюць будучыню, выбіраюць Беларусь, а не нейкае там уласнае самазахаванне.

racyja.com