Вольга Татарчык: Мне захацелася зрабіць штосьці сваё

У Польшчы працягвае павялічвацца колькасць беларускіх выдавецтваў. Але калі раней раслі пераважна дарослыя выдавецтвы, дык сёлета пачалі з’яўляцца і дзіцячыя. Сярод іх «Славянка».

Вольга Татарчык: Мне захацелася зрабіць штосьці сваё чытаць далей

У выдавецтве Słowianka выходзіць незвычайная дзіцячая кніжка па аднайменным вершы Тодара Кляшторнага

Гэта не проста перавыданне верша «Пра зайца, ваўка і мядзведзя» — кніга з тых, якія можна доўга разглядаць, складаць і раскладаць, вывучаць насельнікаў беларускага зімовага лесу. Трэцяя — «зімовая» — кніга выдавецтва, якое распачало працу сёлета ўвесну, выходзіць якраз пад Каляды і Новы год.

У выдавецтве Słowianka выходзіць незвычайная дзіцячая кніжка па аднайменным вершы Тодара Кляшторнага чытаць далей

«Каток-пестунок» – прамень радасці ў змроку беларускай рэальнасці

У гэтай кнізе змешчаныя як класічныя вершы Якуба Коласа і Васіля Віткі, так і малавядомыя творы Змітрака Бядулі, Ларысы Геніюш. Некаторыя рэчы (як напрыклад, верш Валерыя Маракова, Алеся Дудара, Тодара Кляшторнага «Першы снег») друкуюцца, па-сутнасці, упершыню пасля іх самай першай і апошняй публікацыі ў айчыннай перыёдыцы 90 гадоў таму.

«Каток-пестунок» – прамень радасці ў змроку беларускай рэальнасці чытаць далей

«Вуррр-мяў!» Выдавецтва Słowianka дэбютуе ўнікальным беларускім зборнікам для дзетак «Каток-пестунок»

Кніга — інтэрактыўная, не проста зборнік лепшага з беларускай паэзіі для дзяцей, у ёй ёсць і дадатковыя заданні. «Каток-пестунок» — яшчэ і дапаможнік для вывучэння ці знаёмства з мовай, карысны не толькі дзеткам, але і іх бацькам.

«Вуррр-мяў!» Выдавецтва Słowianka дэбютуе ўнікальным беларускім зборнікам для дзетак «Каток-пестунок» чытаць далей