13.03: Прэзентацыя кнігі «Каласы пад сярпом тваім» у Познані

13 сакавіка ў Познані адбудзецца прэзентацыя кнігі «Каласы пад сярпом тваім» Караткевіча без цэнзуры. Кніга для кожнага беларуса»

Удзел бяруць выдавец, дырэктар Фонда Kamunikat.org Яраслаў Іванюк і пісьменнік Уладзімір Арлоў. 

Спадар Яраслаў раскажа гісторыю выдання, якім Камунікат завершыў святкаванне свайго 25-годдзя. 

Спадар Уладзімір падзеліцца асабістымі згадкамі: як класік паўплываў на яго жыццё і выбар. Пачуеце між іншым пра сланы ў цэнтры Менску і чаму кнігі Караткевіча давалі па дзве ў адны рукі. 

Падчас сустрэчы можна будзе набыць беларускія кнігі выдавецтва Kamunikat. 

Уваход вольны. 

13.03.2026
16:00 – 17:00
Międzynarodowe Targi Poznańskie (Głogowska 10)
Бясплатна