13.03.: Прэзентацыя кнігі Андрэя Эзерына “Ген мігранта. Пачатак” у Вільні.

13 сакавіка: прэзентацыя кнігі Андрэя Эзерына “Ген мігранта. Пачатак” у Вільні.
 
Як пераадолець выклікі міграцыі? Як не згубіць глебу пад нагамі? Лайфхакі  ды гісторыі ад аўтара, камунікацыйнага кансультанта ды прадусара вядомых сацыяльных праектаў.

Кніга не пра подзвігі, не пра “паспяховы поспех” і не пра тое, як “усё атрымалася з першага разу”. Яна пра рэальны досвед чалавека, які вырашыў пачаць новы раздзел тады, калі з усіх бакоў раяць “не разгойдваць човен”. Кароткія гісторыі ў ёй чытаюцца як размова за кавай (ці не кавай — тут ужо як пойдзе): сумленна, месцамі іранічна, месцамі вельмі знаёма.
 
Таксама на імпрэзе (https://t.me/bielaruskidom/1732) будуць цікавосткі пра тое, як рабіліся легендарныя праекты “Будзьма беларусамі”, да якіх аўтар кнігі быў датычны:
✔️Анімацыя “Шалёныя беларусы”
✔️Фестываль “АдНаК”
✔️Кампанія “У пошуках цмока”

🕒 Пачатак а 18:30.
📍 Віленскі беларускі музей імя І. Луцкевіча (Vilniaus g. 20)