Мордар нашых дзён, сіла бяссільных і Дзень Волі: Толкін, «Валадар пярсцёнкаў» па-беларуску

З новага выпуску на канале Андрэя Хадановіча даведаемся пра знакамітага брытанскага пісьменніка Джона Роналда Толкіна і яго галоўны твор «Валадар пярсцёнкаў».

Колькі моваў ведаў і колькі прыдумаў Толкін? Чаму беларусы — гэта еўрапейскія «хобіты»? Трагедыя Першай сусветнай вайны, і як яна паўплывала на светапогляд пісьменніка? Чаму ў «Валадары пярсцёнкаў» дабро і зло прапісаны так выразна? Што такое Мордар у Толкіна: нацысцкая Германія, савецкая Расея альбо штосьці большае за таталітарныя рэжымы тых часоў? Як Толкін лекаваў імперскасць брытанцаў і ці прыслухаюцца да парадаў аўтара расейцы? Як «Валадар пярсцёнка» перакладаўся на беларускую мову? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ў новым выпуску размоваў пра беларускую і сусветную літаратуру ад Андрэя Хадановіча.

budzma.org