Працуеце ў Літве і чытаеце budzma.org? Падтрымайце каманду, пералічыўшы 1,2% ад сваіх падаткаў

Працуеце ў Літве і чытаеце “Будзьма беларусамі!”? Гэта Вам цікава і патрэбна? Падтрымайце каманду, перадаўшы 1,2% ад сваіх падаткаў! І пры гэтым Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога!!!

Культурна-асветны партал  budzma.org працуе для беларусаў, якія і ў Беларусі, і раскіданыя па ўсім свеце.

Дзякуючы вашай падтрымцы, каманда зможа ствараць больш якасных відэапраектаў, гістарычных артыкулаў і інтэрв’ю з беларускімі творцамі, а калумністы працягнуць рэгулярна весці свае калонкі.

Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падзяліцца з «Будзьмай» часткай свайго падатка. З тых грошай, што вы ўсё адно будзеце плаціць як падатак за атрыманы прыбытак, Вы можаце 1,2% ахвяраваць на дзейнасць партала. Трэба ўсяго-ткі пра падачы дэкларацыі зрабіць некалькі дадатковых клікаў.

Інструкцыя для тых, хто знаходзіцца ў Літве – ніжэй.

Калі гэта можна зрабіць?

Ужо цяпер! Такая заява не прывязаная да падачы самой дэкларацыі аб даходах: можна падаць асобна ад дэкларацыі аб даходах, а можна – адначасова з ёй. Перыяд падачы дэкларацый ужо пачаўся і завершыцца 01 траўня 2026 г.

Калі вы рэлакаваліся ў Літву і працуеце там — вы можаце падзяліцца з намі часткай свайго падатку. З тых грошай, што вы ўсё адно будзеце плаціць як падатак за атрыманы прыбытак, Вы можаце 1,2% ахвяраваць на дзейнасць розных грамадскіх арганізацый. У тым ліку — падтрымаць рэдакцыю budzma.org. Трэба ўсяго толькі пра падачы дэкларацыі зрабіць некалькі дадатковых клікаў. Падрабязная інструкцыя — ніжэй.

Як гэта зрабіць? Інструкцыя для тых, хто знаходзіцца ў Літве

1. Увайдзіце ў сістэму электроннага дэкларавання (EDS) ČIA. Увайсці ў EDS можна праз знешнія сістэмы (напрыклад, праз банкінг ці праз электронны подпіс).

2. Доступ да EDS магчымы праз знешнія сістэмы, напрыклад, з дапамогай банкаўскага акаўнту, праз пошту з электронным подпісам ці праз мабільную інфраструктуру электроннага подпісу. Абірайце зручны для Вас спосаб.

3. Пасля аўтарызацыі ў сістэме абярыце «Pūdyti formą»\«Запоўніць форму» ў раздзеле «Deklaravimas»\«Дэкларацыя». Заяўку на падтрымку вы можаце знайсці ў спісе «Prašymas skirti paramą»\«Запыт на падтрымку».

4.  Пералік часткі падаткаў падаецца асобнай формай незалежна ад асноўнай дэкларацыі. У акне запаўнення формы абіраеце 2025 год і націскаеце на значок глобуса.

5. Пры націсканні на значок глобуса адкрыецца першае акно майстра падтрымкі. Для пачатку запаўнення націскаеце «Pradėti»\«Старт».

6. У акне пошуку, якое адкрылася, уводзіце код атрымальніка 304102906 «VšĮ „Būkim kartu“» (“Будзьма разам”)  і націскаеце «Tęsti» «Працягнуць».

7. У наступным акне запоўніце:

мэта падатковай часткі — «Paramos gavėjmas»

доля падатку — 1,2%

пералічэнні да падатковага перыяду перыяду — да якога перыяду вы хочаце, каб частка вашага падатку пералічвалася на карысць “Будзьма беларусамі!” /budzma.org. Вы можаце выбраць адзін год — тады напішыце 2025. Але вы можаце выбраць таксама і некалькі год наперад — да 2026 (як на ўзоры на скрыншоце ніжэй) ці аж да 2028. Калі вы ў наступным годзе перадумаеце, то атрымальніка вашых 1,2% падаткаў можна будзе змяніць пры падачы новай дэкларацыі.

Захавайце даныя, націснуўшы «Išsaugoti»/«Захаваць». 

8. У вас павінна атрымацца форма запоўненая так, як на скрыншоце ніжэй. Яшчэ раз праверце правільнасць даных. Калі ўсё правільна — націскайце «Taip, teisingi»/«Так, правільна».

9. Пацвердзіце ўведзеныя даныя яшчэ раз кнопкай «Formuoti prašymą»/«Сфармаваць заяўку».

10. Пасля падачы заяўкі вы ўбачыце выбранага бенефіцыяра і выдаткаваную частку падаходнага падатку.

І апошні крок: націскаеце «Pateikti»/«Адправіць», каб адправіць запыт EDS у Дзяржаўную падатковую інспекцыю.

Вам гэта будзе каштаваць толькі трошкі патрачанага часу, а камандзе «Будзьма!» кожны ўнёсак дапаможа працягваць рабіць якасны кантэнт для Вас.

Калі вы плаціце падаткі НЕ ў Літве і хочаце падтрымаць партал, вы можаце зрабіць гэта некалькімі простымі спосабамі.

budzma.org