08.02: Манаспектакль Алены Багдановіч «Дзе б мы ні прычалілі»

У нядзелю 8 лютага а 17:00 у Замку адбудзецца манаспектакль Елены Багдановіч «Дзе б мы ні прычалілі» па ўспамінах пісьменніцы Надзеі Аляксандраўны Тэфі / Лахвіцкай (1872–1952).

Першая расійская гумарыстка ХХ стагоддзя не прыняла Кастрычніцкую рэвалюцыю і пакінула Расію:
«Канешне, я баялася не смерці. Я баялася… холаду, голаду, цемры, грукату прыкладаў па паркеце, крыкаў, плачу, стрэлаў і чужой смерці. Я так стамілася ад усяго гэтага».

У 1918 годзе пачалося доўгае падарожжа Тэфі: Кіеў — Адэса — Наварасійск — Турцыя — Парыж — Германія — Парыж.

Сёння спектакль «Дзе б мы ні прычалілі» актуальны як ніколі. Мы прадстаўляем трагічны момант (https://youtube.com/shorts/JiiLPQBWlZo?si=exmFwBmUWfQHv5xn) з мемуараў Тэфі ў выкананні Елены Багдановіч, у якім прыхільніцы яе таленту раяць ёй уцякаць ад крывавага тэрору.

💸🙏 Уваход за данаты!

🗓 Нядзеля 8 лютага
🕐 17:00
📍 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10 (https://maps.app.goo.gl/AaqVWxteFgdtLK2b7)