15. Кастусь Акула „Заўтра ёсць ўчора“

“Вельмі неразумным ёсьць нам, простым ды малым, з нашымі абмежаванымі Богам магчымасьцямі, спрабаваць спасьцігнуць сэнс усяго існага створанага Ім, ды аспрэчвць Гасподнія шляхі і спосабы” – вось той маральны стрыжань, што трымае ўвесь раман слыннага беларускага пісьменьніка Кастуся Акулы.

Раман, што пабачыў сьвет ў 1967 годзе, ў Канадзе, ўпершыню пабачыў сьвет на роднай мове пісьменьніка.

Стаўшы бэстсэльлерам у 1968 годзе ў Канадзе, раман стаўся спалучэньнем трыльлера ў клясычным амэрыканскім ўспрыманьні, але пры гэтым ёсьць і глыбокі боль пакутнай трагедыі вайны.

Гісторыя простай беларускай жанчыны Марыі Каравай – гэта несувымерны боль і цяжар ня толькі для аднаго чалавека, гэта боль уясяго пакаленьня вайны. Перажытага гераіняй хапіла б зь лішкам на некалькі чалавек, але менавіта “шляхі Гасподнія неспасьцігальныя нам” і таму дабро ў выніку перамагае. Гіпэрбалізацыя стала тым прыёмам, які дапамагае да апошняга трымаць веру і надзею на добры канец. Перад Марыяй паўстаюць адвечныя праблемы вера і бязьвер’е, хрысьціянская пакорлівасьць і змаганьне за волю.

Раман “Заўтра ёсьць учора” Кастуся Акулы можна паставіць у адзін шэраг раманмі і аповесьцямі Быкава і Адамовіча, якія сваім рэалізмам захапляюць чытача.

ISBN: 978-985-6530-91-6