Палітзняволеную маму блогеркі Вольгі Такарчук пачнуць судзіць 1 жніўня

63-гадовую Ірыну Такарчук затрымалі 23 студзеня 2024 года падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў.

Ёй выставілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), піша «Вясна».

Справу жанчыны пачнуць разглядаць 1 жніўня ў Мінскім гарадскім судзе. Працэс будзе весці суддзя Таццяна Фалькоўская. Па інфармацыі праваабаронцаў, гэта ўжо пяты суд над затрыманымі падчас студзеньскага рэйду КДБ.

Месца ўтрымання Ірыны: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Ірына Генадзьеўна Такарчук.

nashaniva.com