Фонд “Камунікат” працягвае перавыдаваць творы Васіля Быкава. Неўзабаве мае выйсці кніга з неадцэнзураванымі аповесцямі “Ліквідацыя” і “Мёртвым не баліць”. Замовіць можна проста цяпер.
Упершыню гэтыя аповесці былі выдадзены без цэнзурных купюр ужо пасля смерці аўтара — у 2014 годзе. Чакалася, што ад гэтага часу быкаўскія творы будуць публікавацца выключна ў такой непадуладнай цэнзуры рэдакцыі. Аднак гэтыя спадзяванні аказаліся марнымі — Быкава ўсё адно друкавалі і друкуюць з праўкамі і купюрамі. А гэтая кніга, якуя ў студзені выйдзе ў Беластоку, усяго толькі другое непадцэнзурнае выданне. Выпадак не такі ўжо часты для беларускай літаратуры — каб твор, хай сабе праз дзесяцігоддзі, але выйшаў без аніякага ўмяшальніцтва цэнзуры.
Кнігу можна замовіць проста цяпер праз сайт Kamunikat.shop. Высылка асобнікаў — пасля 20 студзеня.