31 траўня на сцэне Літоўскага нацыянальнага драматычнага тэатра пройдзе спектакль “Радзіва Прудок” паводле кнігі Андруся Горвата. Гэта адмысловы паказ нашумелай пастаноўкі рэжысёра Рамана Падалякі, якая ішла на Малой сцэне Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы ў Менску.

Зорны акторскі склад: Міхась Зуй, Святлана Анікей і Зміцер Есяневіч.

Пазыўныя нашага радыё зноў у касмічным эфіры! Культавы спектакль, заснаваны на рэальных падзеях, расказвае пра жыццё Адруся Горвата – журналіста з Менску, які працаваў дворнікам у Купалаўскім тэатры, але ў нейкі момант вырашыў з’ехаць у палескую вёску Прудок – адбудоўваць дзедаву хату і адкрываць сваю паляшуцкую сутнасць. Гэтая гісторыя стала дзённікам, дзённік – кнігай, кніга – спектаклем. Здаецца, тое было даўно, але муха Наташа, кот Ромка і паўкіло палескай зямлі – гэта той суплёт любові, які мы заўжды носім з сабою”.

Набыць квіткі можна па гэтай спасылцы.

Каментар ад арганізатараў: Увага! Cпектакль «Радзіва Прудок» адбудзецца замест спектаклю «ШЭПТ» 31.05 у 20:00. Усе купленыя раней квіткі сапраўдныя!

bellit.info