
У «Бібліятэцы „Бацькаўшчыны“» выйшла «Кніга нэкралёгаў» — своеасаблівы працяг «Кнігі могілак».
Як і над томам, прысвечаным беларускім пахаванням у свеце, над выданнем працавалі вядомыя даследчыкі беларускай эміграцыі Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч. Сваю новую кнігу яны прысвяцілі памяці Змітра Саўкі — мовазнаўцы і даследчыка беларускай эміграцыі ў ЗША.

«Кніга нэкралёгаў» складаецца з дзвюх частак. Першую складаюць выбраныя некралогі з найбуйнейшых эмігранцкіх газет — мюнхенскай «Бацькаўшчыны» і нью-ёркскага «Беларуса». У другой змешчаныя памятныя карткі, якія вырабляліся ў розных краінах з нагоды смерці таго ці іншага беларуса, а таксама розных даведнікаў: згаданых у нэкралёгах арганізацыяў, перыёдыкаў. Выданне традыцыйна для серыі змяшчае анатаваныя іменны і геаграфічны паказнікі. Агулам даведачны апарат займае каля 150 старонак кнігі, а ўсяго ў ёй больш за 800 старонак.

Набыць яе можна ў інтэрнэт-краме kamunikat.shop.
ЗБС „Бацькаўшчына“ паводле facebook.com/natalla.hardziyenka
