02.11: J:МОРС адсвяткуе 25-годдзе ў Варшаве

2 лістапада на адной з галоўных пляцовак Варшавы — у клубе Stodola — адбудзецца вялікі святочны канцэрт J:МОРС, прымеркаваны да 25-годдзя гурта.

«Юбілей J:МОРС адсвяткуем у добрым настроі. Гэта будзе адзіны вялікі электрычны канцэрт у гэтым годзе. Абавязкова будуць найлепшыя песні, новыя песні, цікавыя госці і прыемныя неспадзяванкі. Сардэчна запрашаю на наша свята!» — кажа Уладзімір Пугач.

Гурт J:МОРС быў заснаваны напрыканцы 1999 года сябрамі і студэнтамі ЕГУ Уладзімірам Пугачам і Арцёмам Лядоўскім. Сур’ёзны поспех да калектыва прыйшоў увесну 2003 з песняй «Web-дизайн». Пасля гэтага было шмат хітоў, альбомаў, прэмій, канцэртаў, тураў. А таксама незабыўных акцый: ад канцэрта ў аблоках да выступу на плошчы Перамен.

У 2020 годзе гурт J:МОРС падтрымаў пратэсты, таму музыкі былі вымушаныя з’ехаць за мяжу. Зараз калектыў базуецца ў Варшаве і працягвае сваю актыўную дзейнасць.

Дзе і калі адбудзецца святочны канцэрт J:МОРС?

 Дата: 2 лістапада 2024

Месца: Варшава, клуб Stodola

Час: 19:00 дзверы, 20:00 пачатак

Першая партыя квіткоў — 99 zł.

Набыць квіткі можна па спасылцы

budzma.org