У Беластоку завяршыла працу 4-я навуковая канферэнцыя пад назвай: «Нацыянальныя, этнічныя і моўныя меншасці ў Польшчы на еўрапейскім фоне». Другі дзень быў прысвечаны абмеркаванню таго, што Закон аб нацыянальных і этнічных меншасцях змяніў у жыцці супольнасцяў на Падляшшы.
Удзельнік канферэнцыі, гісторык-архівіст, намеснік старшыні Беларускага Саюза ў Польшчы Славамір Іванюк агучыў адну з асноўных праблем:
-У 2023-2024 навучальным годзе беларускую мову вывучалі агулам 2 058 вучняў. Упараўнанні з 1990 -1991 навучальным годам гэтая лічба зменшылася больш чым на 30%.
Удзельнік канферэнцыі, дарадца Маршалка Падляшскага ваяводства па справах нацыянальных ды этнічных меншасцяў Аляксандр Васылюк ацаніў перспектывы прадстаўніцтва меншасцяў у Сейме Польшчы:
-Калі б мы мелі магчымасць набраць 30 тысяч галасоў, то былі б у стане прадставіць трох дэпутатаў. Лічу, што ёсць краіны ў Еўропе, дзе гэта вырашаназначналепш, дзе гарантаваныя месцы для прадстаўнікоў меншасцяў, пры столькіх асобах у парламенце, мець ад пяці – да васьмі месцаў не было б праблемаў.
Так дырэктар ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы Ігар Лукашук падкрэсліў агульную праблемы для ўсіх нацыянальных меншасцяў – адсутнасць інстытуцыялізацыі:
– У кожнай мясцовасці свая спецыфіка. У сувязі з гэтым кожная нацыянальнасць мае сваю гісторыя і таксама розныя суадносіны і гістарычную памяць з большасцю ці з іншымі тутэйшымі групамі. І таксама розную спецыфіку. Ёсць такія нешматлікія меншасці, якія засяроджваюцца толькі на саміх сябе.
Адну асноўную і агульную для ўсіх нацыянальных меншасцяў на Падляшшы праблему абазначыў прэзідэнт Саюза ўкраінцаў у Польшчы Міраслаў Скурка:
– Асноўная праблема, якую мы бачым, гэта тое, што тая мадэль функцыянавання нацыянальных меншасцяў і арганізацый нацыянальных меншасцяў, якая зараз існуе, ёсць па сутнасці формай ручнога кіравання. Арганізацыя нацыянальных меншасцяў не мае шанцу развівацца.
Канферэнцыя адбылася ў сценах Універсітэта ў Беластоку і прысвечана 20-годдзю прыняцца ў Польшчы Закона аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальнай мове. Канферэнцыя праходзіла пад ганаровым патранатам старшыні Сейма Шымона Галоўні.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаных файлах: