Дзмітрый Крук пра праблемы і прагнозы для эканомікі Беларусі на 2025 год

Каманда BEROC напрыканцы адыходзячага года зладзіла выніковы семінар “Эканоміка Беларусі: вынікі 2024 года і перспектывы 2025 года”. Вядучыя спецыялісты прадставілі аналіз мікра- і макраэканамічных паказнікаў эканомікі краіны, а таксама ацэнкі стану прадпрымальніцтва.

Гутарка з удзельнікам семінара, старэйшым навуковым супрацоўнікам BEROC Дзмітрыям Крукам пра тое, якімі найлепшымі і найгоршымі дасягненнямі вызначалася эканоміка Беларусі ў 2024 годзе; наколькі моцна Беларусь звязана з расейскай эканомікай; якімі будуць эканамічны рост і інфляцыя ў краіне ў 2025 годзе; у ва што лепш інвеставаць і ў якой валюце ашчаджаць грошы ў Беларусі.

РР: Ужо ідуць апошнія гадзіны года, можна падводзіць вынікі, і вы як эканаміст, што маглі б адзначыць для беларускай эканомікі ў адыходзячым годзе? Напэўна, давайце пачнём з пазітыўных момантаў.

Дзмітый Крук:Спажывецкі бум, які на яго аснове развіваецца, але чаму я тут засумняваўся наколькі яго можна класіфікаваць дадатным – па дзвюх прычынах. Па-першае, што ў яго аснове ляжыць масавая міграцыя як  адзін з галоўных чыннікаў. Гэта такая не самая ўстойлівая сітуацыя. Па-другое, гэта мае шмат негатыўных наступстваў у эканоміцы, стварае праблемы найперш за ўсё для фірмаў. І вось фінансавыя выклікі, якія ёсць для фірмаў, і гэта адзін з чыннікаў такіх і для 2025 года і далей патэнцыйных праблем можна разглядаць. Гэта тое, што цягнула беларускую эканоміку, забяспечвала той даволі істотны тэмп росту, які трымаецца 3.8-3.9 па выніках 2024 года.

Унёсак спажывецкага буму вельмі вялікі. Базавае самаадчуванне хатніх гаспадарак досыць добрае і стварае такое адносна пазітыўнае адчуванне бягучага моманту. Тое, што мы бачым у апытанках, гэта таксама ў значнай ступені ланцужкі адной вялікай гісторыі.

РР: А што адмоўнага і, можа быць, небяспечнага здарылася сёлета ў беларускай эканоміцы? І, можа, вы б маглі назваць прычыны, чаму так здарылася?

Дзмітый Крук: Тут адно нешта мне вылучыць даволі цяжка, таму што няма таго вельмі яркага негатыўнага чынніка, іх некалькі, яны плюс-мінус усе ў роўнай ступені ўплываюць адмоўна на стан эканомікі. Галоўным у гэтым рэчышчы назваў бы паступовае тармажэнне экспарту, не толькі з Расеяй, а ўвогуле. Калі ў першым паўгоддзі гэта было адносна нечакана – экспарт даволі  ўпэўнена працягваў расці, але тым не менш, дзякуючы попыту перш за ўсё з Расеяй, а таксама здольнасці пастаўляць калійныя ўгнаенні, здольнасці забяспечыць транспартныя лагістычныя шляхі экспарт падрос даволі істотна. І чаму гэта вельмі важна, таму што ў падмурку той механікі росту, якую мы назіраем сёння, ляжыць менавіта экспарт. 

Без росту экспарту атрымліваць гэтую мадэль, якая існуе, даволі цяжка. Менавіта ў другім паўгоддзі мы сталі з гэтым сутыкацца, і гэта даволі хутка і істотна прывяло да тармажэння росту. То бок мы бачылі, што гэтыя два паўгоддзі ў 2024 годзе даволі супрацьлеглыя. Калі першае паўгоддзі – гэта суцэльны аптымізм і ўсе паказчыкі растуць, то ў другім паўгоддзі сітуацыя істотна змянілася, і гэта было звязана са змяненнем стану экспарту.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Вольга Сямашка, racyja.com