
20 сакавіка ў Вільні 15 беларускіх незалежных медыяў і 3 медыяарганізацыі падпісалі Пагадненне аб самарэгуляванні незалежнага медыясектара і Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў. Тым самым яны стварылі Медыяасамблею, якая цягам 60 дзён павінна абраць Раду па медыяэтыцы.
Рэдакцыя культурна-асветнага медыяпартала «Будзьма беларусамі!» таксама далучылася да Пагаднення аб самарэгуляванні і Кодэкса этыкі і стала 22‑м удзельнікам сістэмы самарэгулявання незалежных медыяў.
9 красавіка стартавала працэдура вылучэння кандыдатаў на выбары сябраў Рады па медыяэтыцы. Кандыдатаў у Раду могуць вылучаць як арганізацыі-удзельніцы Медыяасамблеі, так і любая асоба можа самавылучыцца.
Рада па медыяэтыцы будзе разглядаць скаргі парушэнні этычных стандартаў у недзяржаўных беларускіх медыя, паведамляе БАЖ.
Дакументы адкрытыя да далучэння. Кожная рэдакцыя медыя ці медыяарганізацыя, якая лічыць, што адпавядае вызначаным крытэрыям, можа даслаць заяўку на далучэнне ў БАЖ і стаць сябрам Медыяасамблеі і ўдзельнічаць у стварэнні Рады па медыяэтыцы.
План стварыць новы орган самарэгулявання і новы Кодэкс этыкі журналістаў падтрыманы на канферэнцыі «Беларускія медыі. Якасць кантэнту і пытанні самарэгулявання», якая прайшла 10 верасня 2024 года ў Вільні.
Будзьма беларусамі пачыналася як шырокая культурна-асветная кампанія ў Беларусі ў 2008 годзе. Сёння мы вымушана працуем з замежжа, але працягваем пісаць пра Беларусь і беларусаў.
Што робіць «Будзьма беларусамі!»?
Кожны дзень мы распавядаем пра важныя падзеі беларускага грамадскага і культурнага жыцця, публікуем аўтарскія калонкі, інтэрв’ю з беларускімі творцамі, адкрываем таямніцы нашай гісторыі, знаёмім з цікавосткамі пра беларускую мову, літаратуру, кіно, мастацтва.
«Будзьма беларусамі!» — гэта таксама ютуб-канал з унікальнымі відэапраектамі, дзе мы распавядаем праўду пра невядомыя старонкі гісторыі ў праекце «Трызуб і Пагоня», знаёмім са шляхецкай культурай у праекце «Сармат», разбураем стэрэатыпы пра Беларусь і беларусаў у перадачы «Хрусь і папалам!» ды шмат чаго яшчэ.
А на дзіцячым ютуб-канале «Будзьма дзецям» — кантэнт для маленькіх беларусікаў і беларусачак — казкі, спектаклі, адукацыйныя перадачы. Усё па-беларуску з любоўю і клопатам!
Тасама мы стварылі тэлеграм-бот афішу «Будзьма разам!», каб вам было прасцей сачыць за беларускімі мерапрыемствамі ў сваім горадзе і па ўсім свеце.
Адным словам — мы ствараем і пашыраем беларускае дзеля нашай і вашай свабоды.