У ЗША выходзіць двухмоўная ангельска-расейская кніга выбраных вершаў паэта і выдаўца Дзмітрыя Строцава з назвай “Война и мир / War and Peace”.
“Я шчаслівы аўтар, я маю кнігі на дзесяці еўрапейскіх мовах. А вось на ангельскай да гэтага часу не было. І рэч не ў адсутнасці перакладаў на ангельскую — іх даўно сабралася на тоўстую кнігу. Рэч у тым, што вершы перакладаліся на працягу дваццаці гадоў з нагоды, з натхнення, не для кнігі, вельмі рознымі перакладчыкамі. Пераклады добрыя, важныя, перакладчыкі — прафесійныя, выключныя, але было незразумела, як усе гэтыя рознагалосыя тэксты сабраць пад адной вокладкай”, — тлумачыць у фэйсбуку сам аўтар.

Але ператварыць размаітыя пераклады на кнінгу ўзяўся галоўны перакладчык Дзмітрыя Строцава на ангельску Ян Прабштэйн, які паходзіць з Менску, але даўно жыве ў Нью-Ёрку. Праца па збіранні тэкстаў ішла больш за год. Таксама ў кнізе чытачы знойдуць пераклады Марты Келі, Вальжыны Морт, Таццяны Бонч-Асмалоўскай і многія іншыя, агулам 22 перакладчыкі з усяго свету. Часам арыгіналу адпавядаюць і два, і чатыры пераклады.
У кнігу выбранага ўвайшлі тэксты з 1992 па 2023 гады. Выдаць кнігу наважыўся нью-ёркскі выдавец Ілля Бернштэйн і ўзяў у працу. Для вокладкі была абраная праца менскага фатографа Яўгена Атцецкага.