26.04: У Беластоку адбудзецца вернісаж выставы “Радуніца”

У Беластоку 26 красавіка ў Chill Time Club адбудзецца вернісаж выставы “Радуніца”, прысвечанай традыцыям ушанавання памяці продкаў Падляшша і Палесся.

Гасцей чакаюць цікавыя лекцыі, майстар-класы і экскурсіі. Кажа арганізатар Таццяна Калач:

Пазнаёміць гледачоў з цікавай і незвычайнай тэмай. Мэта  – звярнуць увагу на карані, якія мы страчваем. Вельмі хочацца пазнаёміць людзей з нейкімі асаблівасцямі. Таму мы вас запрашаем на гэтую выставу, дзе вы можаце пабачыць розныя фотаздымкі к Падляшша і Палесся. Гэта ўнікальныя фотаздымкі, якія вы проста не пабачыце ні ў краме, ні дзесьці на палічках.

Пра значэнне выставы для сустрэчы памяці Падляшша і Палесся пра памінанне продкаў разважае мастачка Таццяна Савіч:

Выстава незвычйаная, шок-кантэнт для некаторых. Раней нашыя продкі заўсёды на народзіны, на хрэсбіны, на шлюб і на пахаванне звалі прафесійнага фатографа. Ніколі ніхто не рабіў выставу з фотаздымкамі з пахаванняў.

Вернісаж выставы “Радуніца” адбудзецца ў Беластоку 26 красавіка. Пачатак мерапрыемства а 16:00. Мерапрыемства пройдзе ў Chill Time Club, на вул. Святога Роха, 5/32. Уваход вольны.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

racyja.com