Завяршаецца набор у Польска-Беларускую Школу Перакладу «Слова на Слова»

Цэнтр Мерашэўскага абвяшчае набор у Польска-Беларускую Школу Перакладу «Слова на Слова» — праграму для маладых перакладчыкаў і перакладчыц, якія хочуць развіваць свой творчы і прафесійны патэнцыял, працаваць з найлепшымі экспертамі і адкрываць сучасную беларускую літаратуру для польскіх чытачоў.

Вядомая перакладчыца, беларусістка і выкладчыца праграмы Яанна Бернатовіч кажа, што падаць заяўку ў Школу можа любы жадаючы:

– Хопіць жадання, але там трэба даслаць фрагмент перакладу тэкста, і на гэтай падставе можна бачыць патэнцыял кандыдата. І гэта самае галоўнае, гэтага абсалютна хопіць. Не трэба быць прафесійным перакладчыкам. Але трэба добра ведаць польскую мову, настолькі, каб адчуваць сябе свабодна.

Заняткі будуць адбывацца ў фармаце штомесячных уікэндавых з’ездаў, якія спалучаюць лекцыі і інтэнсіўную практычную працу над перакладам. Праца ўдзельнікаў школы не застанецца ў шуфлядзе — вынікам стане анталогія сучасных беларускіх апавяданняў у польскім перакладзе. Набор у Польска-Беларускую Школу Перакладу «Слова на Слова» працягнецца да 5 лістапада.

Падаць заяўку можна тут.

racyja.com,
фота Цэнтра і з архіву