Марыя Міцкевіч святкуе юбілей!

13 жніўня юбілей святкуе Марыя Міцкевіч — вядомая грамадская дзяячка і педагог, даследчыца творчасці Якуба Коласа і Янкі Маўра, а таксама культурнай спадчыны беларускай эміграцыі.

Шчыра, ад усёй душы віншуем спадарыню Марыю з юбілеем і зычым ёй моцнага здароўя, дабрабыту, заўсёды добрага настрою і як мага болей новых знаходак і адкрыццяў!

ЗБС «Бацькаўшчына»