У лёнданскім выдавецтве “Скарына” выйшаў беларускі пераклад раману “Чысты баранок” Франка Варжака. Гэта — дэбютны, няпросты, балесы і, у той жа час, надзвычай інтрыгуючы тэкст францускага пісьменьніка, які ўпершыню выйшаў у 2000 годзе. І толькі цяпер зьявіўся першы пераклад гэтага тэксту на замежную мову — беларускую.
Першапачаткова ён быў сустрэты амаль суцэльным маўчаньнем прэсы, паралізаванай тэмай-табу. Толькі прэстыжная “Le Monde” наважылася напісаць рэцэнзію:
“Напэўна, спатрэбілася адвага, каб выбраць тэмай першага раману гісторыю каханьня паміж падлеткам і дарослым у той час, калі справядлівае асуджэньне пэдафіліі і недапушчальныя абмежаваньні, навязаныя дарослымі дзецям, ахапілі ўсё, у тым ліку двухсэнсоўнасьць падлеткавага ўзросту і таямніцу некаторых невераемных сустрэчаў, пэўных жаданых і незабыўных ініцыяцыяў. Таксама спатрэбіўся талент, каб зь першай спробы атрымаць посьпех у расповядзі на гэтую тэму”.
Твор між тым заваяваў прыхільнасьць шырокай публікі, калі ў 2002 годзе быў перавыдадзены ў кішэннай калекцыі “Minos”.
Вялікім плюсам гэтага невялікага раману ў жанры аўтафікшн (асабістага раману) зьяўляецце тое, што ён напісаны з пазыцыі падлетка. У ім няма ані маралізаваньня, ані абвінавачваньня, ані панікі. Чытацтву прыадкрываецца сьвет жарсьці і каханьня, якія больш ня могуць замоўчвацца і хавацца. Сьмелы, няўрымсьлівы і ашаламляльны тэкст.
Пяру Франка Варжака належаць таксама зборнік навэляў “Яйка і скала” (2003) і гістарычны раман “Квэнтэн Люсэн” (2016). Аўтар закаханы ў поўдзень Францыі, дзе дзе цяпер жыве, працуе і актыўна валянтэрыць.
Перакладнік “Чысты баранка” — французазнаўца Ўладзіслаў Гарбацкі. Яму таксама належаць пераклады на беларускую мову твораў Жоржа Экгаўта, Маргарыт Юрсэнар, Ані Эрно і Фістона Мужыля.
Акрамя адкрыцьця новага аўтара і яго дзівоснага і тэрапэўтычнага тэксту, чытацтва знойдзе ў кнізе цікавую гісторыю ад перакладніка: як пераклад цягам многіх гадоў праляжаў у шуфлядзе, як доўга шукаўся кантакт зь пісьменьнікам і як, нарэшце, твор зьявіўся ў выдавецтве “Скарына”.