
Беларуская вакальная студыя ў Варшаве “OpTeamist Vocal Studio” адзначыла год свайго існавання. Цяпер у ёй адбываюцца як індывідуальныя, так і групавыя заняткі. На іх выконваюцца песні як на беларускай, так і на іншых мовах, у тым ліку і польскай.
Выкладчыца Юлія Марчанка і кіраўнік студыі Павел Трыпуць падзяліліся найбольш важнымі, на іх погляд, дасягненнямі за год працы.
РР: Ужо год працуе ваша вакальная студыя. Якія вынікі за гэты час для вас больш важныя, значныя?
Павел Трыпуць: Самае галоўнае, як я казаў яшчэ год таму, гэта кам’юніці для мяне. Юля прапанавала бясплатныя заняткі для дзетак палітвязняў і ў нас гэта актыўна развіваецца. Групы ёсць, дзеткі прыходзяць, Юля выкладае. Робім розныя канцэрты, напрыклад, да святаў – Новы год і інш. Але для мяне за гэты год самае галоўнае кам’юніці, то бок беларусы разам.
Юлія Марчанка: Я таксама лічу, што вельмі важная тая атмасфера, якая тут склалася. Увогуле я вельмі люблю, калі людзі аб’ядноўваюцца. Вельмі класна, калі людзі аб’ядноўваюцца вакол музыкі і вакол спеваў. І, напрыклад, прыемна назіраць як паміж сабой камунікуюць бацькі дзяцей з «гурткоў палітвязняў». Мне вельмі падабаецца, калі выходзіць адна вучаніца, заходзіць наступная і яны пачынаюць паміж сабой нейкі час размаўляць. Мне гэта вельмі прыемна, што яны ўжо пачынаюць сябраваць паміж сабой, гэта класна. Мы сапраўды тут робім такія кватэрнічкі, утульныя пасядзелачкі для сваіх вучняў. І гэтыя кватэрнічкі, канешне, аб’ядноўваюць, матэвуюць, каб выступаць, каб паказаць вынік, каб паглядзець, якія вынікі ў іншых. Гэта вельмі душэўна і прыемна.
Цалкам матэрыял:
Прадстаўнікі студыі адзначаюць, што далучацца да заняткаў можна цягам усяго года.