
У Беластоку з 26 красавіка да 18 траўня пройдзе трохтыднёвая выстава “Радуніца”, прысвечаная традыцыям ушанавання памяці продкаў на Падляшшы і Палессі.
Пра арганізацыю выставы распавяла мастачка Таццяна Калач:
– На самым пачатку ў нас будзе вернісаж выставы. Далей, цягам некалькіх тыдняў, будуць розныя мерапрыемствы, у якія ўключаны і лекцыі, ўсялякія майстар-класы. 18+, папярэджваю, для дарослых, дзе будзем размаўляць пра розныя гісторыі, звязаныя са смерцю. Я асабіста збіраю вашыя ўзгадкі пра павер’і пра смерць. Можа быць у вашых сем’ях існавалі розныя павер’і пра смерць, якія вы хацелі б абмеркаваць.
Пра значэнне выставы для сустрэчы памяці Падляшша і Палесся пра памінанне продкаў разважае мастачка Таццяна Савіч:
– Я запрашаю ўсіх да гэтай выставы і да мерапрыемстваў, бо насамрэч будзе вельмі цікава і тэма вельмі цікавая. Мы прыехалі з Палесся і жывем зараз на Падляшшы, такая вось інтэграцыя. Рыхтуецца мерапрыемства, якое пачнецца з выставы і будзе доўжыцца цэлы месяц.
Выстава “Радуніца” адбудзецца ў Беластоку з 26 красавіка па 18 траўня 2025 года. Імпрэза пройдзе ў Chill Time Club, на вул. Святога Роха, 5/32, якое будзе адкрыта для наведвальнікаў з 9-і да 21-й. Уваход вольны.
Цалкам матэрыял:

